Бінг Кросбі
Бінг Кросбі | |
---|---|
англ.: Bing Crosby | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 3 мая 1903[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 1977[1][2][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Harry Lowe Crosby[d][4] |
Маці | Catherine Helen Harrigan[d][4] |
Жонка | Kathryn Crosby[d] і Dixie Lee[d] |
Дзеці | Lindsay Crosby[d], Mary Crosby[d], Nathaniel Crosby[d], Phillip Crosby[d], Dennis Crosby[d], Harry Crosby[d] і Gary Crosby[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, акцёр, тэлепрадзюсар, медыйная персона, радыёвядучы, бізнесмен, кінаакцёр, пісьменнік, сцэнарыст, тэатральны акцёр, паэт, кінапрадзюсар |
Пеўчы голас | бас-барытон[d] |
Інструменты | вакал |
Жанры | традыцыйная поп-музыка[d], джаз, easy listening[d], western music[d], Western swing[d], фолк-музыка і кантры |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
bingcrosby.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Гары Ліліс «Бінг» Кросбі (англ.: Harry Lillis «Bing» Crosby; 3 мая 1903 — 14 кастрычніка 1977) — амерыканскі спявак і акцёр, адзін з самых паспяховых выканаўцаў у свеце (у ЗША ў Кросбі 41 песня займала 1-е месца). Пачынальнік і майстар эстрадна-джазавай крунерскай манеры спеваў. Вядомы як выканаўца многіх «вечназялёных» джазавых шлягераў і хітоў у стылях свінг і дыксіленд.
Яго кар’ера доўжылася з 1926 да самай смерці ў 1977. Кросбі пачынаў у сімфаджазавым аркестры Пола Уайтмена, супрацоўнічаў з Луі Армстрангам (сумесна з Армстронгам запісаў песню «Gone Fishin»), здымаўся ў кіно, вёў уласныя тэлешоў. Зараз яго больш памятаюць па яго калядных песнях (яго хіт «White Christmas» занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса; яму да гэтага часу належыць мноства рэкордаў у галіне гуказапісу). Акрамя таго, Кросбі як акцёр карыстаўся не меншай папулярнасцю.