Майкл Дуглас

Майкл Дуглас
англ.: Michael Douglas
Майкл Дуглас на цырымоніі ўзнагароджання «Сезар».
Майкл Дуглас на цырымоніі ўзнагароджання «Сезар».
Імя пры нараджэнні Майкл Керк Дуглас
Дата нараджэння 25 верасня 1944(1944-09-25)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Кірк Дуглас
Маці Diana Douglas[d]
Жонка Кэтрын Зета-Джонс
Дзеці Cameron Douglas[d], Carys Zeta Douglas[d] і Dylan Douglas[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, кінапрадзюсар, кінаакцёр, тэлеакцёр, прадзюсар
Кар’ера з 1954 года
Кірунак драма, трылер, дакументальны
Узнагароды
IMDb ID 0000140
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Майкл Кірк Ду́глас (англ.: Michael Kirk Douglas; нар. 25 верасня 1944(1944-09-25)[1][2][…], Нью-Брансуік, Нью-Джэрсі[3]) — амерыканскі кінаакцёр і прадзюсар, паходзіць з беларускіх яўрэяў[4].

Сын акцёра Кірка Дугласа і бермудскай актрысы Даяны Дыл, дачкі палкоўніка Томаса Мелвіла Дыла і Рут Рапальі Нейльсан. Скончыў прэстыжную Іглбрукскую Школу ў Дырфілдзе, штат Масачусетс, і Чоэт Розмэры Гол ва Уолінгфордзе, штат Канектыкут. У 1968 годзе скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары.

Хуткаму кар’ернаму росту паспрыяла слава бацькі. Першым яго поспехам быў серыял «Вуліцы Сан-Фрацыска», што ішоў у 1972—1976 гадах. У 1975 годзе ён як прадзюсар атрымаў «Оскар» за фільм «Палёт над гняздом зязюлі». Аднак неўзабаве пачаўся спад кар’еры, які скончыўся толькі ў 1984 годзе, калі Дуглас зняўся ў фільме «Раман з камнем».

Сусветна вядомым ён стаў дзякуючы фільму «Ракавая жарсць», што выйшаў на экраны ў 1987 годзе. У 1988 годзе ён атрымаў чарговага «Оскара», на гэты раз за ролю Гордана Гека ў фільме «Уол-Стрыт». Найбольшую славу яму прынёс фільм «Асноўны інстыкт», дзе ён зняўся разам з Шэран Стоўн. За гэтае кіно Дуглас у 1998 годзе атрымаў Крыштальны Глобус на Міжнародным Кінафестывалі ў Карлавых Варах.

Нягледзячы на правал фільму «Усялякае ў сям’і» (2003), пасля якога Дуглас тры гады не з’яўляўся на экране, ён застаецца адным з найбольш папулярных акцёраў ЗША.

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1984
ф Рамантыка з каменем Romancing the Stone Джэк Колтан
2003
ф Цесці The In-Laws Стыў Тобіяс
2013
ф Апошні Вегас Last Vegas Білі Герсан
2014
ф І так ідзе And So It Goes Арэн Літл
2015
ф Чалавек-мураш Ant-Man Хэнк Пім
2018
ф Чалавек-мураш і Аса Ant-Man and The Wasp Хэнк Пім
2019
ф Мсціўцы: Фінал Avengers: Endgame Хэнк Пім
2023
ф Чалавек-мураш і Аса: Квантаманія Ant-Man and the Wasp: Quantumania Хэнк Пім

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

20 сакавіка 1977 года Майкл Дуглас ажаніўся з Даендрай Люкер. 13 снежня 1978 года ў іх нарадзіўся сын Кэмеран. У 2000 годзе Майкл і Даендра развяліся, і 18 лістапада 2000 года Дуглас ажаніўся з валійскай актрысай Кэтрын Зетай Джонс, ад якой мае двух дзяцей: сына Дылана Майкла (нарадзіўся 8 жніўня 2000) і дачку Кэрыс Зету (нарадзілася 20 красавіка 2003).

Майкл Дуглас — прыхільнік ядзернага разбраення. Ён уваходзіць у кіраўніцтва Фонду Рала, які выступае супраць біялагічнай, хімічнай і ядзернае зброі. У 1998 годзе стаў Паслом Міру ААН. Дуглас з’яўляецца заўзятым прыхільнікам і спонсарам Дэмакратычнай Партыі ЗША.

  1. а б Michael Douglas // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Michael Douglas // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Carnegie Hall linked open data — 2017. Праверана 2 мая 2022.
  4. Майкл Дуглас: «Беларусь - краіна маіх продкаў». Хартыя’97 (17 лютага 2011).