Ваенна-марскія сілы Украіны
Ваенна-марскія сілы Украіны | |
---|---|
Гады існавання | 1918—1921 з 1991 года[1] |
Краіна | Украіна |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Украіны |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Украіны |
Тып | Ваенна-марскія сілы |
Складаецца з | |
Колькасць | 13 950 чал. (2013) |
Дыслакацыя | |
Удзел у | Савецка-украінская вайна, Расійская інтэрвенцыя ва Украіну, 2014 |
Вае́нна-марскі́я сі́лы Украіны (укр.: Військово-Морські Сили Збройних Сил України) — від Узброеных сіл Украіны, прызначаны для абароны суверэнітэту і дзяржаўных інтарэсаў Украіны на моры, разгрому груповак ВМС суперніка ў сваёй аперацыйнай зоне самастойна і ва ўзаемадзеянні з іншымі відамі Узброеных сіл Украіны, садзейнічанне Сухапутным войскам Украіны на прыморскім кірунку.
Па стане на пачатак 2014 года, у ВМС Украіны служыла 15 470 чалавек. На ўзбраенні 4 карветы, 1 фрэгат, 1 падводная лодка, 26 дапаможных караблёў і 35 самалётаў. Штаб-кватэра ВМС Украіны да Крымскага крызісу 2014 года была размешчана ў Севастопалі[2].
Роды войскаў
[правіць | правіць зыходнік]- надводныя сілы
- падводныя сілы
- авіяцыя ВМС
- берагавыя ракетна-артылерыскія войскі
- марская пяхота