Прэзідэнт Украіны
Прэзідэнт Украіны | |
---|---|
укр.: Президент України | |
| |
Пасаду займае Уладзімір Зяленскі з 20 мая 2019 | |
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Марыінскі палац, Кіеў |
Прызначаецца | выбіраецца на прамых выбарах |
Тэрмін паўнамоцтваў | 5 гадоў, не больш за два тэрміны запар |
Пасада з’явілася | 5 ліпеня 1991 |
Першы на пасадзе | Леанід Макаравіч Краўчук |
Сайт | president.gov.ua/ru/ |
Палітыка |
Украіна |
Артыкул — частка серыі: |
Палітычная сістэма
|
Прэзідэ́нт Украі́ны (укр.: Президент України) — кіраўнік Украіны. Прадстаўляе краіну ў міжнародных стасунках, кіруе замежнай дзейнасцю, праводзіць перамовы і падпісвае міжнародныя ўгоды. З'яўляецца гарантам дзяржаўнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, выканання канстытуцыйных правоў і свабод асобы і грамадзяніна[1].
З 20 мая 2019 года пасаду займае Уладзімір Зяленскі.
Паўнамоцтвы
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнт абіраецца прамымі выбарамі ўсімі грамадзянамі на тэрмін пяць гадоў. На гэтую пасаду можа прэтэндаваць грамадзянін, якому споўнілася 35 гадоў. Адна асоба не можа быць прэзідэнтам больш за 2 тэрміны запар. Канстытуцыя Украіны забараняе прэзідэнту быць кіраўніком якой-небудзь партыі.
Прэзідэнт Украіны вызначае замежную палітыку і, адпаведна, прызначае міністра замежных спраў. Ён таксама з'яўляецца Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброеных сіл і кіраўніком Рады нацыянальнай бяспекі і абароны, склад якой таксама вызначае кіраўнік дзяржавы[2].
Прэзідэнт можа накладваць вета на рашэнні, прынятыя Вярхоўнай Радай; тая можа пераадолець яго вета 2/3 галасоў. Прэзідэнт мае права распускаць Раду. Падае на зацвярджэнне кандыдатаў на пасты міністра замежных спраў і міністра абароны; прызначае 6 з 18 суддзяў Канстытуцыйнага суда.
Афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта, Марыінскі палац, размяшчаецца ў Пячэрскім раёне Кіева. Акрамя гэтага, ён мае яшчэ некалькі рэзідэнцый, такіх як Дом з хімерамі і Дом удавы, што плача. Адміністрацыя прэзідэнта Украіны знаходзіцца на вуліцы Банкавай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасада прэзідэнта ва Украіне з'явілася ва Украіне адразу пасля здабыцця незалежнасці ў 1991 годзе разам з іншымі інстытутамі, такімі як Кабінет міністраў і Вярхоўная Рада. Паводле ўнесеных у Канстытуцыю УССР 1978 года змяненняў прэзідэнт з'яўляўся старшынёй выканаўчай улады.
З прыняццем у 1996 канстытуцыі незалежнай Украіны[3] прэзідэнт фармальна перастаў быў кіраўніком выканаўчай улады, аднак пакінуў за сабою права прызначаць са згоды парламенту прэм'ер-міністра, і з яго падачы зацвярджаць міністраў, а таксама права скасоўваць акты Кабінету міністраў.
Пасля канстытуцыйнай рэформы 2004 года[4] Украіна стала парламенцка-прэзідэнцкаю рэспублікай. Парламенцкая большасць вызначала асобу прэм'ер-міністра і прадстаўляла яе прэзідэнту, а той у сваю чаргу яшчэ раз уносіў кандыдатуру прэм'ер-міністра для зацверджання ў парламент. Прэзідэнт быў пазбаўлены права выносіць на разгляд парламенту кандыдатуры міністраў (гэта рабіў прэм'ер-міністр), генеральнага пракурора, кіраўніка Службы бяспекі. Прэзідэнт меў права вета на прынятыя Вярхоўнай Радай законы, аднак тая магла яго пераадолець дзвюма трацінамі галасоў.
У 2010 годзе са скасаваннем канстытуцыйнай рэформы значэнне і вага прэзідэнта значна павялічылася. Прэзідэнт фактычна, хоць гэта і не было зафіксавана ў Канстытуцыі, стаў кіраўніком выканаўчай улады. Уплыў парламенту значна ўпаў.
22 лютага 2014 года ў выніку падзей Еўрамайдану Вярхоўная Рада Украіны вярнула ў дзеянне Канстытуцыю 2004 года, такім чынам скасаваўшы новыя паўнамоцтвы прэзідэнта. Выканаўцам абавязкаў прэзідэнта стаў Аляксандр Турчынаў.
Пазачарговыя выбары на пасаду прэзідэнта Украіны былі прызначаныя на 25 мая 2014 года. Перамогу на іх у першым туры атрымаў Пётр Парашэнка.
Спіс прэзідэнтаў Украіны
[правіць | правіць зыходнік]№ | Імя | Тэрмін паўнамоцтваў | Партыя | ||
---|---|---|---|---|---|
Пачатак паўнамоцтваў | Канец паўнамоцтваў | ||||
1 | Леанід Краўчук | 5 снежня 1991 | 19 ліпеня 1994 | Беспартыйны | |
2 | Леанід Кучма | 19 ліпеня 1994 | 23 студзеня 2005 | Беспартыйны | |
3 | Віктар Юшчанка | 23 студзеня 2005 | 25 лютага 2010 | Наша Украіна | |
4 | Віктар Януковіч | 25 лютага 2010 | 22 лютага 2014 | Партыя рэгіёнаў | |
— | Аляксандр Турчынаў (выконваючы абавязкі) | 23 лютага 2014 | 7 чэрвеня 2014 | Бацькаўшчына | |
5 | Пётр Парашэнка | 7 чэрвеня 2014 | 20 мая 2019 | Беспартыйны | |
6 | Уладзімір Зяленскі | 20 мая 2019 | Беспартыйны |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Артыкул 102 Канстытуцыі Украіны
- ↑ svaboda.org
- ↑ Верховна Рада України; Конституція, Закон від 28.06.1996 № 254к/96-ВР (укр.). Верховна Рада України (16 красавіка 2014).
- ↑ ерховна Рада України; Конституція, Закон від 28.06.1996 № 254к/96-ВР (укр.). Верховна Рада України (16 красавіка 2014).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прэзідэнт Украіны
- Афіцыйная старонка