Лебяда (рака)

Лебяда
Характарыстыка
Даўжыня 67 км
Басейн 791 км²
Расход вады 5 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°41′48″ пн. ш. 24°41′43″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
 • Каардынаты 53°31′59″ пн. ш. 25°01′27″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раёны Шчучынскі раён, Лідскі раён
physical
Лебяда (рака)
Лебяда (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лебяда, Лябёдка (у верхнім цячэнні) — рака ў Шчучынскім і Лідскім раёнах Беларусі, правы прыток Нёмана. Даўжыня 67 км. Вадазбор 791 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 .

Назва Лебяда не звязаная з назвай расліны «лебяда». Гідронім мае балцкае паходжанне.

Гідранімічныя аналагі — літоўская рачная назва Lebedà (двойчы), назва ракі Лебасціна (< *Lebasta) на Верхнім Падзвінні. Звязана з літоўскім lebti «гультаяваць», lebeda «гультай, цямця-лямця»[1].

Пашыральнік -d- сустракаецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (dailus «гладкі, ладны» — dailidė «дойлід, будаўнік, цясляр, рамеснік»)[2]. Той жа пашыральнік -ed-, што і ў назве Лебяда, у рачных назвах Беседзь, Канеда (на Верхнім Падзвінні), Немеда, Жэведа (на Падзесенні)[3][4].

Корань Leb- таксама ў двухасноўных назвах Лебяжода (рака ў Налібоцкай пушчы), Лібажада / Лібажода (прыток прыпяцкай Убарці). Яны значаць «Павольная плынь»: значэнне «цячы» ў кораня жад- / жод- развілася з «мовіць».

Значэнне назвы Лебяда можна перадаць як «Павольная (рака)». Тыпалагічна так жа сама матываваная назва ракі Сінія (звязаная з літоўскім at-sainus «павольны, неахайны, лянівы»)[5].

Пачынаецца каля в. Калечыцы Шчучынскага раёна. У верхнім цячэнні называецца Лябёдка.

Цячэ па Лідскай раўніне, паўднёвая частка на Нёманскай нізіне. Паверхня роўная, зрэдку перасечаная ўзгорыстымі градамі і адзінкавымі ўзгоркамі. Грунты ў асноўным супясчаныя і пясчаныя, трапляюцца валуны. Пад лесам 13 % вадазбору. Мяшаныя, з перавагай хвойных парод лясы, трапляюцца дробнымі масівамі, найбольшы масіў у сярэдняй частцы вадазбору. Пад ворывам 45 % тэрыторыі. Маецца нізіннае асушанае балота плошчай 1,4 тыс. га.

Даліна трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км, у нізоўі месцамі невыразная. Схілы спадзістыя, слабапарэзаныя, зрэдку ўкрытыя лесам і хмызняком. Пойма нізкая, двухбаковая, большай часткай забалочаная, лугавая; шырыня яе 0,5—0,7 км. У пойме меліярацыйныя каналы.

Рэчышча звілістае, шырыня ў межань да вусця Вялікай Лябёдкі 8—12 м, ніжэй 15—25 м. На працягу 20,4 км рэчышча каналізаванае: ад в. Русанаўцы да в. Збражкі (7,9 км) і ад в. Васілішкі да в. Малое Мажэйкава (12,5 км). Берагі размываюцца, нярэдка насыпныя, стромкія і абрывістыя.

Асноўныя прытокі: Жужма, Касцянёўка, Жалудзянка, Шкардзянка, Вялікая Лябёдка, Вавёрка, Голдаўка, Дубенка, Казлянка.

Сцёк ракі зарэгуляваны плацінамі. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 5 м³/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае 45 % сцёку. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

Зноскі

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 184.
  2. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 99—102.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
  4. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 210, 212.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.