Палацавы мост

Палацавы мост
Палацавы мост
Каардынаты: 59°56′28″ пн. ш. 30°18′31″ у. д.HGЯO
Афіцыйная назва руск.: Дворцовы мост
Гістарычная назва Рэспубліканскі (руск.: Республиканский)
Вобласць ужывання аўтамабільны, пешаходны
Перасякае Нява
Месца размяшчэння
Канструкцыя
Тып канструкцыі апорны, развадны
Матэрыял сталь
Колькасць пралётаў 5
Асноўны пралёт развадны
Агульная даўжыня
  • 261,1 м
Шырыня моста 27,7 м
Канструктар, архітэктар Андрэй Паўлавіч Пшаніцкі[d]
Адкрыццё 23 снежня 1916
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7802129000аб'ект № 7802129000
Разведзены мост з начной падсветкай

Палацавы мост (руск.: Дворцо́вый мост[1]) — развадны чыгунны мост цераз Няву ў Санкт-Пецярбургу. Злучае цэнтральную частку горада (Адміралцейскі востраў) і Васільеўскі востраў. Названы ў гонар Зімняга Палаца. З 1920-х гадоў да 1944 года меў назву Рэспубліканскі[1].

Знаходзіцца на восі Палацавага праезда і Біржавой плошчы. Даўжыня моста — 260,1 м, шырыня — 27,8 м. Складаецца з пяці пралётаў.

Разведзены двукрылы цэнтральны пралёт Палацавага моста — адзін з сімвалаў горада.

Каля 1828 года інжынер П. П. Базен стварыў праект наплаўнога моста. У 1856—1912 гадах на гэтым месцы знаходзіўся Ісаакіеўскі наплаўны мост, на якім у 1879 годзе на ім былі ўсталяваны электрычныя ліхтары П. М. Яблачкава. Палацавы мост без архітэктурнага афармлення быў пабудаваны ў 1912—1916 гадах (інжынер А. П. Пшаніцкі і «Таварыства каломенскіх заводаў»). У 1939 годзе на мосце ўстаноўлена рашотка з чыгуну (архітэктар Л. А. Наскоў, скульптары І. У. Крастоўскі і М. М. Дзям’янаў). У 1956—1957 гадах на апорах маста ўстаноўлены парапеты з ружовага граніту. У 1967 і 1976 гадах Палацавы мост быў капітальна адрамантаваны.

  • Дворцо́вый мост // Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др.. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. — С. 177. — 687 с. — 80 000 экз. — ISBN 5-85270-037-1.
  • Новиков Ю. В. Мосты и набережные Ленинграда: Фотоальбом / Сост. П. П. Степнов; Авт. текста Ю. В. Новиков ; Фот. В. П. Мельников. — Л.: Лениздат, 1991. — 320 с. — ISBN 5-289-00690-7.