Усеўкраінскі рэферэндум (1991)

Палітыка
Украіна

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Украіны

Дзяржаўны лад


Канстытуцыя Украіны


Прэзідэнт Украіны


Кабінет Міністраў


Вярхоўная Рада


Судовая сістэма


Адміністрацыйны падзел


Палітычная сістэма


Усеўкраінскі рэферэндум (1991) — рэферэндум ва Украіне, які адбыўся 1 снежня 1991 года ў адзін дзень з першымі выбарамі прэзідэнта Украіны.

Рэферэндум быў абвешчаны 24 жніўня 1991 года разам з Актам абвяшчэння незалежнасці Украіны і зацверджаны 11 кастрычніка таго ж года пастановай Вярхоўнай рады Украіны. На рэферэндум было вынесена адно пытанне — «Ці пацвярджаеце Вы Акт абвяшчэння Незалежнасці Украіны?». У бюлетэні для галасавання быў выкладзены такі тэкст (на ўкраінскай мове):

Бюлетэнь для галасавання

АКТ АБВЯШЧЭННЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ УКРАІНЫ

Зыходзячы са смяротнай небяспекі, навіслай над Украінай у сувязі з дзяржаўным пераваротам у СССР 19 жніўня 1991 года,
— працягваючы тысячагадовую традыцыю дзяржаўнага будаўніцтва ва Украіне,
— зыходзячы з правы на самавызначэнне, прадугледжанага Статутам ААН і іншымі міжнародна-прававымі дакументамі,
— ажыццяўляючы Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Украіны,
Вярхоўны Савет Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўрачыста абвяшчае незалежнасць Украіны і стварэнне самастойнай украінскай дзяржавы — УКРАІНЫ. Тэрыторыя Украіны з'яўляецца непадзельнай і недатыкальнай. З гэтага часу на тэрыторыі Украіны маюць сілу выключна Канстытуцыя і законы Украіны. Гэты акт набывае сілу з моманту яго ўхвалення.

ВЯРХОЎНАЯ РАДА УКРАІНЫ
24 жніўня 1991

«Ці пацвярджаеце Вы Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны?»

Напярэдадні галасаванні Прэзідыум Вярхоўнага савета Украіны выступіў са зваротам да народа, у якім былі такія словы:

Сёння не падтрымаць незалежнасць азначае толькі адно — падтрымаць залежнасць. Але тады ўзнікае пытанне: залежнасць ад каго? Дзе тая краіна, ад якой мы горача жадаем быць залежнымі і, такім чынам, працаваць на яе? Наколькі вядома, ніводная з краін-суседзяў і ніводная з краін свету не прэтэндуе на тое, каб абвясціць Украіну залежнай ад сябе. Гэта было б недарэчна.

Такім чынам, незалежнасць. Альтэрнатывы — няма.

Толькі незалежная Украіна зможа, як раўнапраўны партнёр уступаць у любую міждзяржаўную супольнасць з суседзямі, у першую чаргу з найбольш блізкай нам Расіяй.

Зварот Прэзідыума Вярхоўнага Савета Украіны да народа Украінскай СССР напярэдадні рэферэндуму (1 снежня 1991 года) ва Украіне[1]

Вынікі рэферэндуму 1991 года

Акт абвяшчэння Незалежнасці Украіны быў падтрыманы ва ўсіх 27 адміністрацыйных рэгіёнах Украіны: 24 вобласці, 1 аўтаномная рэспубліка, і 2 горада са спецыяльным статусам. У бюлетэнь было ўнесена пытанне: «Ці пацвярджае Вы Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны?». У галасаванні прынялі ўдзел 84,18 % грамадзян Украіны, якія мелі права голасу (31 891 742 чалавека). 28 804 071 (90,32 %) з іх падтрымаў Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны. Такім чынам абвяшчэнне незалежнасці Украіны было пацверджана ўсенародным галасаваннем.


Рэгіёны Галасавалі Так (асоб, %) Не (асоб, %) Несапраўдныя
Вобласці асоб % асоб % асоб % асоб %
Адэская вобласць 1412228 75.01 1205755 85.38 163831 11.60 42642 3.02
Вінніцкая вобласць 1301765 91.41 1242244 95.43 39387 3.03 20134 1.55
Валынская вобласць 710989 93.20 684834 96.32 16299 2.29 9856 1.39
Днепрапятроўская вобласць 2354169 81.80 2127089 90.36 181529 7.71 45551 1.93
Данецкая вобласць 2957372 76.73 2481157 83.90 372157 12.58 104.058 3.52
Жытомірская вобласць 1000425 90.53 950.976 95.06 35798 3.58 13.651 1.36
Закарпацкая вобласць 710286 82.91 657.678 92.59 31891 4.49 20717 2.92
Запарожская вобласць 1252225 80.59 1135271 90.66 91929 7.34 25.025 2.00
Івана-Франкоўская вобласць 975655 95.73 960281 98.42 10028 1.03 5.346 0.55
Кіеў 1537585 80.35 1428001 92.88 81246 5.28 28338 1.84
Кіеўская вобласць 1259129 88.02 1202773 95.52 36.086 2.87 20270 1.61
Кіраваградская вобласць 813833 88.07 764.053 93.88 35.613 4.38 14.167 1.74
Крымская АССР 1036190 67.50 561498 54.19 437505 42.22 37187 3.59
Луганская вобласць 1682344 80.65 1410894 83.86 225589 13.41 45861 2.73
Львоўская вобласць 1915597 95.24 1866921 97.46 35.671 1.86 13.005 0.68
Мікалаеўская вобласць 818538 84.10 732179 89.45 66858 8.17 19501 2.38
Палтаўская вобласць 1206801 91.87 1145639 94.93 44308 3.67 16854 1.40
Ровенская вобласць 757151 92.99 726575 95.96 19369 2.56 11207 1.48
Севастопаль 195688 63.74 111671 57.07 77091 39.39 6926 3.54
Сумская вобласць 948278 88.41 878198 92.61 46479 4.90 23601 2.49
Харкаўская вобласць 1798977 75.68 1553065 86.33 187.631 10.43 58281 3.24
Херсонская вобласць 753843 83.40 679451 90.13 54248 7.20 20144 2.67
Хмяльніцкая вобласць 1059021 93.44 1019813 96.30 27743 2.62 11465 1.08
Цярнопальская вобласць 836667 97.10 825526 98.67 6565 0.78 4576 0.55
Чаркаская вобласць 1040971 90.17 999603 96.03 28703 2.76 12665 1.22
Чарнавіцкая вобласць 586377 87.68 544.022 92.78 24226 4.13 18129 3.09
Чарнігаўская вобласць 969638 90.78 908904 93.74 39774 4.10 20960 2.16
Украіна 31891742 84.18% 28804071 90.32% 2417554 7.58% 670.117 2.10%
Так, падтрымліваю (%)
Не, не падтрымліваю (%)