Сенненскі раён
Сенненскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
| |||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Віцебская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Сянно | ||||
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 | ||||
Кіраўнік | Ігар Аляксандравіч Мароз[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 79,49 %, руская 19,29 % Размаўляюць дома: беларуская 50,25 %, руская 44,94 %[2] | ||||
Насельніцтва (2009) | 26 307 чал.[2] (12-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 13,38 чал./км² (12-е месца) | ||||
Нацыянальны склад | беларусы — 94,21 %, рускія — 4,31 %, іншыя — 1,48 %[2] | ||||
Плошча | 1 966,05[3] (8-е месца) | ||||
Вышыня над узроўнем мора | 152 м[4] | ||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Паштовыя індэксы | 211117 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Се́нненскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сянно. Мяжуе з Бешанковіцкім, Віцебскім, Лёзненскім, Аршанскім, Талачынскім і Чашніцкім раёнамі.
Плошча раёна 2 тыс. км². Насельніцтва 31,6 тыс. чал. (2003).
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Паверхня паўднёвай часткі ўзгорыста-платопадобная, у межах Аршанскага ўзвышша, паўночная і паўночна-заходняя часткі раўнінныя, з асобнымі ўчасткамі астраўных павышэнняў у межах Чашніцкай раўніны; на крайнім усходзе Лучоская нізіна. Найвышэйшы пункт 263 м (каля вёскі Папіна), найбольш нізкая адзнака 154 м (урэз вады возера Серакаротня каля вёскі Рыбнае).
У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць марэнныя і водна-ледавіковыя адклады паазерскага, сожскага і бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю ад 30—40 да 240 м (у ледавіковых лагчынах), ніжэй — дэвонскія пясчанікі, гліны, мергелі і даламіты — да 350 м, верхнепратэразойскія гліны, алеўраліты і пясчанікі — да 900—1000 м. Пароды крышталічнага фундамента на глыбіні 750—900 м на захадзе і 1200—1400 м ніжэй узроўню мора на ўсходзе. Вядомы 184 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 36,7 млн тон (найбуйнейшыя Мох-Ніжняя Крывіна, Капланскі Мох, Крыпец, Кічынскае, Забоціна—Бярозка); 5 радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 6,4 млн куб. м. (найбольшыя Оўсішчанскае, Латыгальскае, Дубнякоўскае, Яноўскае); 5 радовішчаў глін і суглінкаў з запасамі 5,2 млн куб. м (найбольшыя Ракіта, Тупічанскае, Мелькавіцкае, Папоўскае); 3 радовішчы пяскоў з запасамі 24,2 млн куб. м (Маргойскае, Папоўскае 1-е, Мішчукоўскае).
Сенненшчына — азёрны край. У раёне 71 возера і 8 буйных сажалак (штучных вадаёмаў). Сярод буйнейшых: Сянно, Вялікае Святое, Багданаўскае Бярозаўскае, Ліпна, Сосна, Кічына, Серакаротня, Ходцы (Любач). Буйных рэк няма.
Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы. Агульная плошча балот 15,4 тыс. га. Найбольшыя балотныя масівы: Мох-Ніжняя Крывіна, Хабоціна-Бярозка, Капланскі Мох, Замашанскі Мох, Рудзецкае. Пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі каля 48 % тэрыторыі раёна.
Сістэма ахоўваемых прыродных тэрыторый Сенненшчыны ўключае гідралагічныя заказнікі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — горад Сянно. 20 жніўня 1924 года падзелены на 14 сельсаветаў: Алексініцкі, Беліцкі, Гарывецкі, Застадольскі, Машчонскі, Навасельскі, Нямойтаўскі, Падворыцкі, Паўлавіцкі, Пустынкаўскі, Раснянскі (Расненскі), Сенненскі, Сукрэмненскі, Ульянавіцкі. 29 кастрычніка 1924 года Паўлавіцкі сельсавет перайменаваны ў Ходчанскі, Сукрэмненскі сельсавет — у Латыгальскі. 24 верасня 1926 года скасаваны Сенненскі сельсавет, 12 кастрычніка 1929 года — Падворыцкі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Будскі, Навасельскі і Сідорніцкі (Тур’еўскі) сельсаветы скасаванага Багушэўскага раёна. 20 жніўня 1933 года Машчонскі сельсавет падзелены на Машчонскі і Падворыцкі сельсаветы. 12 лютага 1935 года Будскі, Застадольскі і Навасельскі сельсаветы перададзены адноўленаму Багушэўскаму раёну. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Падворыцкі і Сідорніцкі сельсаветы. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Багушэўск, Астапенскі, Забараўскі, Застадольскі, Какоўчынскі, Ледневіцкі, Машканскі і Навасельскі сельсаветы скасаванага Багушэўскага раёна. 20 мая 1960 года скасаваны Астапенскі, Застадольскі, Латыгальскі, Ледневіцкі і абодва Навасельскія сельсаветы, утвораны Багушэўскі сельсавет. 14 красавіка 1962 года Забараўскі сельсавет перайменаваны ў Обальскі, 2 жніўня 1966 года Пустынкаўскі сельсавет — у Студзёнкаўскі, 7 чэрвеня 1968 года Машчонскі сельсавет — у Белаліпскі, 19 лютага 1971 года Гарывецкі сельсавет — у Запруддзеўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 13 сельсаветаў, 359 населеных пунктаў[5]. 30 сакавіка 1992 года скасаваны Белаліпскі сельсавет. 21 чэрвеня 1993 года Запруддзеўскі сельсавет перайменаваны ў Багданаўскі. 20 кастрычніка 1995 года Сенненскі раён і горад Сянно аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 8 красавіка 2004 года скасаваны Алексініцкі, Обальскі, Раснянскі, Ульянавіцкі сельсаветы[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1995 — 37,8 тыс.[7]
- 1999 — 33,9 тыс.
- 2001 — 33,4 тыс. (гарадское 37,4 %)
- 2008 — 27,4 тыс.
Гарадскія паселішчы: горад Сянно, гарадскі пасёлак Багушэўск.
Гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Буйнейшыя прадпрыемствы:
- Багушэўскі льнозавод, ААТ
- Багушэўскі лясгас, ДЛГУ
- Багушэўскі спіртзавод, РУП Віцебскі лікёра-гарэлачны завод
- Камбінат кааператыўнай прамысловасці, ПГПП
- Сенненскі завод сухога абястлушчанага малака, ААТ
- Сенненскі льнозавод, ААТ
Культура і грамадства
[правіць | правіць зыходнік]- Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей
- Голас Сенненшчыны — раённая газета Сенненскага раёна. Выдаецца 1 мая 1918 ў горадзе Сянно.
- Сенненская ДЮСШАР
Старшыні райвыканкома
[правіць | правіць зыходнік]- Ануфрый Мікітавіч Зыкаў 1924
- Іосіф Мікалаевіч Навумчык 1924—1926
- Сямён Агеевіч Брыкаў 1926—1927
- Фёдар Сідаравіч Шляяхтуноў 1927—1929
- Уладзімір Крышкіян 1929
- Нічыпар Сяргеевіч Гнеўка 1929—1930
- Павел Купрыянавіч Грынкевіч 1930
- Себясевіч 1931
- Мікіта Сямёнавіч Брэль 1933
- Рыгор Р. Бялуга 1933
- Рудольф Пятровіч Квіліс 1933—1934
- Алесь Мацвеевіч Качук 1934
- Ілля Якубаў Вераб’ёў 1936—1937
- Міхаіл Якаўлевіч Міклушлоў 1937
- Іван Сямёнавіч Грыгор’еў 1937
- Фёдар Пракопавіч Шлёмін 1938—1941
- Міхаіл Якаўлевіч Міклушоў 1944
- Максім Васільевіч Гавядка 1945—1952
- Пётр Сідаравіч Фіткевіч 1952
- Аркадзь Фролавіч Клімаў 1952—1957
- Кірыла Цімафеевіч Новікаў 1958—1960
- Іван Фёдаравіч Молахаў 1960—1962
- Пётр Купрыянавіч Пацей 1962
- Васіль Васільевіч Бармінскі 1962—1970
- Яўгенія Захараўна Бураўцава 1970—1977
- Яўген Мікалаевіч Маханькоў 1977—1978
- Георгій Віктаравіч Стук 1978—1984
- Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч 1984—1985
- Станіслаў Трафімавіч Вайцяховіч 1985—1996
- Валерый Аляксандравіч Дзегалевіч 1996—2000
- Віктар Іванавіч Зэльман 2000—
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Захар Іванавіч Баркоўскі (1911, в. Ліплянск — 1995) — Герой Сацыялістычнай Працы, Заслужаны аграном БССР
- Валянцін Емяльянавіч Бяляеў (1914, в. Вядзец) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- Мікалай Фёдаравіч Волкаў (1931, в. Нярэйша) — беларускі кардыёлаг.
- Анатоль Вялюгін (1923—1994) — беларускі паэт, кінадраматург, перакладчык; Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (нарадзіўся ў вёсцы Машканы)
- Іван Іларыёнавіч Камінскі (1919—1974) — Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў вёсцы Масоры
- Соф’я Дзмітрыеўна Лі (1904—1988?) — беларускі мастак, заслужаны работнік культуры БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзілася ў вёсцы Обаль[8].
- Пётр Машэраў (1918—1980) — беларускі партыйны і савецкі дзеяч, з 1965 па 1980 — 1-ы сакратар ЦК КПБ (нарадзіўся ў вёсцы Шыркі)
- Міхаіл Піятуховіч (1891—1937) — беларускі літаратуразнаўца, крытык, педагог (нарадзіўся ў вёсцы Алексінічы)
- Лявон Рыдлеўскі (1903—1953) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, удзельнік Слуцкага Паўстання
- Лідзія Емяльянаўна Сіроткіна (1932, вёска Замошша — 2015) — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР
- Захар Васільевіч Шыбека (1948) — беларускі гісторык (нарадзіўся ў вёсцы Асінаўка)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.senno.vitebsk-region.gov.by/ru/rukovodstvo/
- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 59. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. — 751 с. — 9 500 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Се́нненскі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 658. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — 616 с.
- Князева В. М. Сенненскі раён // Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі / В. М. Князева. — Мн., 2005. — С. 157—160. — 303 с. — ISBN 985-01-0549-6.
- Сенненскі раён // Рэспубліка Беларусь: вобласці і раёны Рэспубліка Беларусь : энцыклапедычны даведнік / склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 156—160.
- Паўлавец Р. Р., Шайко С. В. Сенненскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 330. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31, 32, 38. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.