Торвальд Кодрансан
Торвальд Кодрансан | |
---|---|
стар.-сканд.: Þorvaldr inn víðfǫrli Koðránsson | |
Род дзейнасці | скальд, місіянер |
Дата нараджэння | каля 950 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1002 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Веравызнанне | каталіцтва |
Бацька | Koðran Eilífsson[d] |
То́рвальд Ко́дрансан[1][2], Торвальд Вандроўнік (стар.-сканд.: Þorvaldr Koðránsson inn víðförli; ? — пасля 1002?) — ісландскі падарожнік і місіянер X сагоддзя, адзін з першых хрысціянскіх прапаведнікаў у Ісландыі і Беларусі.
Прыняў хрысціянства ў Саксоніі і прапаведаваў на радзіме за што асуджаны на выгнанне. Аднак, у 1000 годзе хрысціянства стала афіцыйнай рэлігіяй у Ісландыі, у 1000 годзе Торвальд адправіўся ў Іерусалім, вяртаўся адтуль праз Канстанцінопаль, дзе прыязна прыняты імператарам і патрыярхам, і Кіеў.
Паводле ісландскай сагі Торвальд Кодрансан памёр «на Русі, недалёка ад Полацка (Palteskja) і пахаваны на гары пры царкве св. Яна Хрысціцеля, і людзі лічаць яго святым». Невялікая сага (татра) «Пра Торвальда Вялікага Вандроўніка» ўдакладняе гэтыя звесткі, дадаючы, што магіла яго «пад высокай гарой у Дрофне (Drafn) пры царкве св. Яна», дзе ён нібыта заснаваў манастыр. Паводле гэтай крыніцы, Торвальд Кодрансан ехаў праз Русь як пасланнік візантыйскага імператара. «Высокая гара ў Дрофне» не лакалізавана, некаторыя даследчыкамі атаясняюць яе з Друццю, іншыя з дзядзінцам у Полацку, супраць якога на дзвінскім востраве, магчыма, званым раней «Травен», быў манастыр св. Яна. На думку Міхаіла Баўтовіча, гара магла знаходзіцца на паўночны ўсход ад Полацка, дзе ёсць падобныя гучаннем тапонімы (напр. Дрэтунь), або, магчыма, тоесна «гары Рагнеды» на паўвостраве Перавоз паміж вусцем Ушчы і вытокам Дрысы на возеры Дрыса. Паводле падання, на «гары Рагнеды» каменным молатам забілі князя Рагвалода, а пазней тут пахавалі і княгіню Рагнеду. Паводле Адама Кіркора і Аляксандра Семянтоўскага, у ХІХ ст. на «гары Рагнеды» і ў возеры часта знаходзілі каменныя молаты і паліцы, што можа сведчыць пра культ Тора і скандынаўскае паселішча.
Гіпотэза Папакуля
[правіць | правіць зыходнік]Адну з гіпотэз прапанаваў беларускі скандынавіст Яўген Папакуль, на яго думку Торвальд мог памерці і быць пахаваны менавіта ў Полацку і пра гэта паведамляе толькі ўрывак «Сагі пра хрост» у складзе «Пасмы пра Торвальда Вандроўніка», які цытуе вісу нейкага Бранда Вандроўніка[3]:
Hefk þar komit, | Я дайшоў да месца, |
Даследчык звяртае ўвагу, што ва ўрыўку месца смерці названа ракой — «upp í Drafni», а ў «Пасме» — гарой «Dröfn», на думку Папакуля, «Dröfn» — менавіта гідронім, рака такой самай назвы згадваецца ў «Туле імёнаў» у «Эдзе» Сноры Стурлусана, таксама такім імем звалі адну з дзевяці дачок Эгіра і яно значыць «вялікая хваля», «вал», а імёнамі дачок Эгіра маглі называць любыя водныя аб’екты. Таму на думку даследчыка, «Dröfn» — хэйці воднага аб’екта «з вялікімі хвалямі» каля Полацка[3].
Папакуль заўважае, што Полацк таго часу знаходзіўся на правым беразе Палаты, а водным аб’ектам з вялікімі хвалямі імаверней можа быць Дзвіна, таму радок «upp í Drafni» ён літаральна перакладае як «зверху высокай хвалі» і інтэрпрэтуе як «над Дзвіной», а ў перакладзе для захавання хэйці дае варыянт «над ракой бурлівай». Высокай гарой паблізу Полацка над Дзвіной, такім чынам, даследчык лічыць гару пазнейшага полацкага Верхняга замка[3].
Папакуль таксама спрабуе інтэрпрэтаваць папярэднія падзеі, магчыма, Торвальд прыбыў у Полацк, збудаваў паблізу горада невялікую драўляную царку, на гары пазнейшага Верхняга замка, а па смерці быў у гэтай царкве пахавалі, праз некалькі гадоў яна згарэла і пазней на ўжо «намоленым» месцы полацкі князь Усяслаў пабудаваў Сафійскі сабор. Даследчык, падкрэслівае, што Усяслаў быў праўнукам скандынава Рагвалода, а месца «намолена» таксама скандынавам[3].
Наконт кляштара на гары Дрофн з «Пасмы» — «Það klaustur stendur undir hábjargi er heitir Dröfn», Папакуль заўважае, што яму ён здаецца «надта непраўдападобным», а наконт «гары, што завецца Дрофн», што, магчыма, пазнейшы перапісчык, адарваны ад скальдычнай традыцыі, не слушна прачытаў хэйці ў вісе[3].
Таксама даследчык мяркуе, што ў «Пасма», створаную значна пазней, маглі трапіць пазнейшыя рэаліі і згадка сабора (höfuðkirkja) з кляштарам можа тычыцца менавіта Сафійскага сабора, які бачылі скандынавы-вандроўнікі, у тым лік імаверна і Бранд — складальнік вісы, магчыма, побач сабора тым часам яшчэ захоўвалася магіла Торвальда[3].
Таксама Папакуль спрабуе інтэрпрэтаваць, чаму Сафійскі сабор «перайменаваны» аўтарам вісы ў «сабор Яна Хрысціцеля», паводле яго, усе цэрквы ў Ісландыі, пра якія апавядаюць тэксты і якія маглі бачыць перапісчыкі, — безназоўныя, проста цэрквы (kirkja). Аднак, спецыфіка гэтых твораў, асабліва «Пасмы» — імкненне паказаць перавагі новай веры над старой, таму ў ёй шмат цудаў і хрысціянскага сімвалізму. На думку даследчыка, «перайменаваць» сабор маглі для сімвалічнага параўнання Торвальда, першага прапаведніка Ісландыі і зямель Усходняй Еўропы, з Янам Прадцечам. Таму даследчык лічыць, што не варта атаясняць кляштар Торвальда з Янавым манастыром на Востраве. На яго думку, Востраў — дужа адметная лакацыя і ў вісе яго б назвалі проста «востравам»[3].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Папулярызацыя постаці Торвальда Кодрансана (Вандроўніка) у Беларусі пачалася артыкулам «Дзе пахаваны наш першы святы» шведскага гісторыка Андрэя Катлярчука у 2005 годзе ў «Нашай Ніве»[4]. Таксама пра Торвальда пісаў Катлярчук і ў сваёй кнігзе «Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў» (у некалькіх выданнях)[5]. Неўзабаве па артыкуле ў «Нашай Ніве» мастак Уладзімір Кандрусевіч стварыў фрэску з Торвальдам у касцёле ў Расонах. Таксама ў Віцебску адкрыўся арт-паб «Торвальд» (станам на 2024 год, закрыты).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ЭГБ 2001.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё Папакуль 2023.
- ↑ Дзе пахаваны наш першы сьвяты . Наша Ніва (12 жніўня 2005). Праверана 9 ліпеня 2024.
- ↑ Катлярчук 2007.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белы А. В., Рыч В. То́рвальд Ко́дрансан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 490. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Белы А., Рыч В. То́рвальд Ко́дрансан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 516. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Архимандрит Августин (Никитин). Россия и Исландия / Августин (Никитин А.) // Санкт-Петербург и страны Северной Европы : Материалы ежегодной Международной научной конференции. — СПб.: Изд-во РХГИ, 2004. — С. 311—326.
- Баўтовіч М. Дарогі Торвалада Кодрансана // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі. Матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (24-25 кастрычніка 2007 г.). — Полацк, 2009. — С. 15-29.
- Катлярчук А. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — 2-е выд. дапрац.. — Вільнюс: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 303 с.
- Самонова М. «Пришел я туда, где Торвальду, сыну Кодрана, Христос дарует покой»: к вопросу об участии скандинавов в христианизации Полоцка // COLLOQUIA RUSSICA. Series I, vol. 8. — Religions and beliefs of Rus’ (9th-16th centuries) Publication from the 8th International Scientific Conference, Lviv, 15th-18th November, 2017. Krakow, 2018. — С. 85-92.
- Сапунов, А. Сказания исландских, или скандинавских саг о Полоцке, князьях полоцких и р. Западной Двине / А. Сапунов // Полоцко-Витебская старина. — Вып. 3. — Витебск, 1916.
- Эда. Забытыя песні / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск: Тэхналогія, 2023. — С. 235—238. — 240 с.
- Rafn, C. C. Antiquités russes d’après les monuments historiques des Islandais et des anciens Scandinaves, vol. 1—2. — Ed. C. Rafn. Copenhagen, 1850—1852. — T. 2. — Copenhague, 1852.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй КАТЛЯРЧУК, Стакгольм. ТОРВАЛЬД Вандроўнік : Ці скандынаўскія пачаткі хросту Беларусі(недаступная спасылка). web.archive.org (24 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2010. Праверана 9 ліпеня 2024.
- Торвальд Путешественник (руск.) // Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай. Музей навукі і асветы Полаччыны