Барысавы камяні

Помнікі
Барысавы камяні
Барысаў камень у Полацку.
Барысаў камень у Полацку.
55°29′08″ пн. ш. 28°45′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Сцяг Полацка Полацк,
Сцяг Друі Друя,
Сцяг Масквы Масква
Канфесія праваслаўе
Заснавальнік Барыс Усяславіч
Першае згадванне XVI ст.
Дата заснавання XII ст.
Асноўныя даты

1888адзін камень
вывезены ў Маскву

1981камень з-пад
в. Падкасцельцы
усталяваны ў Полацку

2001камень у Друі
ўсталяваны на плошчы

Статус ахоўваюцца дзяржавай
Стан 1 камень расколаты на 2 часткі, 2 — поўная захаванасць
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барысавы камяні — манументальныя помнікі эпіграфікі XII ст. ў Беларусі — 7 вялікіх валуноў з высечанымі на іх 6-канцовымі крыжамі і надпісамі «Господи помози…». Назву атрымалі ад імя полацкага князя Барыса Усяславіча (кан. 1040-х — 1128).

Першым згадаў адзін з Барысавых камянёў польскі гісторык Мацей Стрыйкоўскі, які служыў у віцебскім гарнізоне ў другой палове XVI ст., у сваёй «Хроніцы літоўскай і жамойцкай» ён піша:

Кожны знойдзе і сёння яўнае сведчанне, камень які выступае з Дзвіны, ад Дзісны, сённешняга закладзенага на нашай памяці места, у адной мілі, а ад Полацка сем, паміж Дрысаю і Дзісной, калі плыць уніз у Рыгу, на якім камяні ёсць крыж выразаны на рускі ўзор, такі, а таго князя Барыса ёсць надпіс пад ім…"

Асноўныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы:

(Усе — Віцебская вобласць.)

Захаваліся тры з іх:

  • у г. Полацку каля Сафійскага сабора (раней знаходзіўся каля в. Падкасцельцы, перавезены ў 1981 г.);
  • у в. Друя на цэнтральнай плошчы (раней знаходзіўся на беразе Заходняй Дзвіны, перавезены ў 2001 г.[1], расколаты на 2 часткі ў савецкі час);
  • у г. Маскве ў музеі-запаведніку «Каломенскае» (адзін з дзісенскіх з-пад в. Балоткі, з надпісам «Сулиборъ хръст», у 1887 — 1888 падняты з дна ракі і вывезены).

Астатнія не захаваліся. Гэтыя камяні знішчалі ў савецкі час у перыяд барацьбы з рэлігіяй. Рагвалодаў камень узарвалі ў 1930-х гг., камень ля в. Высокі Гарадзец у 1936 г. (нібыта для будаўніцтва шашы Мінск — Масква). Два камяні каля Дзісны (ля вёсак Балоткі і Накоўнікі) ўзарваны ў 1939 г. савецкімі войскамі, якія наступалі на Польшчу (паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, 1939).

Рагвалод (Барыс) Усяславіч едзе на княжанне ў Полацк. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу, XV ст.

Магчыма, да прыняцця хрысціянства (Х ст.) Барысавы камяні былі паганскімі фетышамі. Крыжы на валунах высечаны паводле загаду Рагвалода Усяславіча (у хрышчэнні Барыса) у першай трэці XII ст. з мэтай увекавечыць імя князя і, магчыма, для супрацьдзеяння узнаўленню паганскіх вераванняў.

У народзе камяні вядомы пад назвамі Барыс, Барыс-Хлебнік, Барыс-Глеб, Барысаглебскі, Пісар, Пісанік і інш. Існуе шмат паданняў пра камяні[2].

Існуе таксама падобны камень пад назвай Варацішын крыж — у в. Камена Вілейскага р-на Мінскай вобл..

Зноскі

  1. Бегунова, Е. С днем рождения, Друя! // Рэспубліка. 2011. № 229. Архівавана 31 снежня 2013.
  2. Дучыц, Л. Барысавы камяні // Памяць: Полацк: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 2002. С. 88