Фрэдзі Меркуры
Фрэдзі Меркуры | |
---|---|
Freddie Mercury | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 5 верасня 1946 |
Месца нараджэння | Занзібар, Занзібар |
Дата смерці | 24 лістапада 1991 (45 гадоў) |
Месца смерці | Кенсінгтан, Лондан, Вялікабрытанія |
Краіна | Вялікабрытанія |
Бацька | Bomi Bulsara[d][1][2] |
Маці | Jer Bulsara[d][1][2] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | певец, музыка, кампазітар, прадзюсар, паэт |
Інструменты | вакал, клавішныя, акустычная гітара |
Жанры | рок-н-ролл, хард-рок, поп-рок, арт-рок, глэм-рок, поп, дыска, опера, |
Псеўданімы | Ларры Люрэкс, Фрэдзі Меркуры |
Калектывы | The Hectics, Sour Milk Sea, IBEX/Wreckage, Smile/Queen |
Лэйблы | Columbia, Polydor, EMI, Parlophone, Hollywood Records |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Подпіс Фрэдзі Меркуры | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Фрэдзі Меркуры, таксама Фрэдзі Мерк'юры (анг. Freddie Mercury, сапраўднае імя Фарух Балсара; 5 верасня 1946, Каменны горад, Занзібар — 24 лістапада 1991, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі спявак і музыкант парсійскага паходжання, вакаліст рок-гурта Queen. На сцэне вылучаўся сваім экстравагантным выглядам і вакалам у дыяпазоне чатырох актаў. Напісаў для «Queen» мноства песень, якія сталі хітамі, у тым ліку «Bohemian Rhapsody», «Killer Queen», «Somebody to Love», «Don’t Stop Me Now», «Crazy Little Thing Called Love» і «We Are the Champions». Акрамя ўдзелу ў «Queen» таксама спяваў сола, стварыўшы такія хіты, як «Barcelona», «I Was Born to Love You» і «Living on My Own».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства і юнацтва (1946-1964)
[правіць | правіць зыходнік]Фрэдзі Меркуры нарадзіўся 5 верасня 1946 г. на востраве Занзібар ў сям'і парсаў Бомі (1908 г. - 2003/12/25) і Джэр (н. 1922/09/29). Пры нараджэнні хлопчык атрымаў імя Фарух, што значыць «выдатны», «шчаслівы». Бацька Фаруха працаваў касірам пры Вярхоўным судзе Англіі і Уэльса. У 1952 годзе ў Фрэдзі з'явілася сястра Кашміра.
У 1954 годзе бацькі адправілі Фаруха ў школу Св. Пятра ў Панчгані. У той час значны ўплыў з музычнага пункту гледжання на яго аказала Балівудская спявачка Лата Мангешкар [4]. У Панчгані Фрэдзі стаў жыць з дзедам і цёткай [5]. Імя «Фарух» было нязручна для вымаўлення аднакласнікамі (пераважна англамоўнымі), таму сябры сталі называць яго Фрэдзі.
Усе віды спорту ў школе Св. Пятра былі тыпова брытанскімі. Фрэдзі не падабаліся крыкет і бег на доўгія дыстанцыі - ён аддаваў перавагу хакею, спрынту і боксу. У дзесяць гадоў ён стаў чэмпіёнам школы па настольным тэнісе, у дванаццаць гадоў атрымаў кубак за перамогу ў юнацкім мнагабор'і, а таксама грамату «за поспех ва ўсіх навуках і мастацтвах». Фрэдзі добра вучыўся, праяўляў цікавасць да музыкі і жывапісу, пастаянна рабіў малюнкі для сяброў і сваякоў. Таксама ён спяваў у школьным хоры і ўдзельнічаў у пастаноўках спектакляў.
З ранніх гадоў Фрэдзі захапляўся музыкай. Спевы займалі амаль увесь яго вольны час, часам на шкоду заняткам. На музычныя здольнасці Фрэдзі звярнуў увагу дырэктар школы Св. Пятра. Ён напісаў ліст бацькам хлопчыка, у якім прапанаваў арганізаваць для Фрэдзі курсы гульні на фартэпіяна за невялікую плату [6]. Бацькі згадзіліся, і Фрэдзі пачаў з захапленнем вучыцца. Па заканчэнні навучання ён атрымаў чацвёртую ступень па тэорыі і практыцы.
У 1958 пяцёра сяброў са школы Св. Пятра - Фрэдзі Булсара, Дэрык Бранш, Брус Мюрэй, Фаранг Іран і Віктар Рана стварылі сваю першую рок-групу, якую яны назвалі The Hectics. Гурт граў на школьных вечарах, танцах і юбілеях.
У 1962 шаснаццацігадовы Фрэдзі скончыў школу Св. Пятра ў Панчгані і вярнуўся на Занзібар. У пачатку 1964 брытанскі ўрад перадаў уладу над Занзібарам арабскаму султану, і праз тыдзень пасля гэтага Занзібар быў абвешчаны незалежнай дзяржавай. У сувязі з палітычнымі беспарадкамі ў краіне сямейства Булсара, захапіўшы ўсяго толькі два валізкі з адзеннем, адляцела прэч у Вялікабрытанію.
Напярэдадні вядомасці (1964-1970)
[правіць | правіць зыходнік]Раздзелу нестае спасылак на крыніцы. |
Прыбыўшы ў Англію, сям'я Булсара спачатку спынілася ў сваякоў, якія жылі ў Фелтхэме, графства Мідлсекс, потым яны купілі ўласны дом. Фрэдзі, якому да таго моманту было васямнаццаць гадоў, паступіў у політэхнічную школу Айлсворт, дзе займаўся пераважна жывапісам, так як хацеў паступіць у мастацкі каледж.
У сям'і былі праблемы з грашыма, таму падчас вакацый Фрэдзі даводзілася падпрацоўваць. Спачатку ён працаваў у аддзеле забеспячэння аэрапорта Хітроў у Лондане, затым - грузчыкам на гандлёвым складзе Фелтхэма. Яго калегі звярнулі ўвагу на яго «хупавыя» рукі, якія не адпавядаюць гэтай працы. На іх пытанні Фрэдзі адказаў, што ён - музыка і працуе грузчыкам толькі ў вольны час. Дзякуючы абаянню Фрэдзі іншыя грузчыкі сталі браць на сябе ільвіную частка яго працы.
У маі 1966, скончыўшы Айлсворт з высокім балам па жывапісе, Фрэдзі прайшоў сумоўе ў мастацкі каледж Ілінг у Лондане, дзе пачаў вучыцца на кафедры графічнага ілюстравання восенню таго ж года.
Неўзабаве пасля гэтага Фрэдзі пакінуў бацькоўскі дом і пасяліўся ў здымнай кватэры ў Кенсінгтоне са сваім сябрам Крысам Смітам. Кенсінгтон у тыя гады быў сэрцам лонданскай багемы і мастацтва. Фрэдзі шмат маляваў, асаблівае месца ў яго малюнках займаў яго кумір - гітарыст Джымі Хендрыкс. У Ілінга Фрэдзі пазнаёміўся і пасябраваў з Цімам Стафелам, вакалістам, бас- гітарыстам і лідарам групы Smile. Праз некаторы час Цім стаў запрашаць Фрэдзі на рэпетыцыі групы. Фрэдзі ацаніў патэнцыял Smile, асабліва гульню гітарыста Брайна Мэя і ўдарніка Роджэра Тэйлара. Фрэдзі пазнаёміўся і з іншымі маладымі музыкамі, такімі, як Цім і Найджэл Фостэры. Крыс Сміт, яго сусед па кватэры, таксама захапляўся музыкай. Фрэдзі і Крыс гулялі разам, спрабуючы змешваць розныя стылі, але на сцэну не выходзілі.
Улетку 1969 дваццацітрохгадовы Фрэдзі скончыў Ілінг з дыпломам дызайнера графікі. Неўзабаве Фрэдзі пераехаў да Роджэра Тэйлара, і яны адкрылі краму на Кенсінгтонскім рынку, дзе прадавалі як карціны Фрэдзі, так і іншыя тавары.
13 жніўня Фрэдзі пазнаёміўся з ліверпульскай групай Ibex. У склад групы ўваходзілі гітарыст Майк Берзіня, бас-гітарыст Джон Тэйлар па мянушцы Тап, бубнач Мік Сміт па мянушцы Міфер (ад англ.: miff — «злавацца», «псаваць настрой») і яшчэ адзін бас-гітарыст Джэф Хігінс, які замяняў Тапа, калі той граў на флейце. З імі быў іх менеджар Кен Тэст. Праз дзесяць дзён пасля сустрэчы Фрэдзі ўжо ведаў увесь рэпертуар групы, дадаў некалькі сваіх песень і адправіўся з імі на іх першы сумесны канцэрт, у Болтане, графства Ланкашыр. Іх канцэрты праходзілі ў рамках штогадовага блюз-фестывалю, таму мерапрыемствы асвятляліся прэсай. Канцэрты Ibex прайшлі 23 Жніўня ў тэатры «Октагон» і 25 жніўні ў Каралеўскім парку. Ibex выконвалі кавер-версіі песень гурта Cream, Джымі Хендрыкса, Led Zeppelin - улюбёнцаў Фрэдзі.
У верасні - кастрычніку 1969 г. па прапанове Фрэдзі група была перайменавана ў Wreckage («Абломкі караблекрушэння»), прычым Фрэдзі пайшоў на хітрасць, каб пераканаць усіх змяніць назву групы. Праз кароткі час групу пакінуў Міфер, і яго месца заняў Рычард Томпсан, экс-бубнач групы 1984, у якой гуляў Браян Мэй да Smile. Пасля перайменавання Wreckage далі некалькі канцэртаў, але неўзабаве з-за таго, што Майк Берзіня вярнуўся ў Ліверпуль на вучобу, гурт распаўся.
Фрэдзі вырашыў знайсці сабе новую групу. Сярод аб'яў у Melody Maker ён знайшоў вакансію вакаліста ў групе Sour Milk Sea («кісламалочнае мора»). Фрэдзі прыйшоў на праслухоўванне, і ў той жа дзень быў прыняты, так як іншым удзельнікам спадабаўся яго голас і манера рухацца. Група дагэтуль складалася з вакаліста-гітарыста Крыса Чэзні, басіста Пола Мілна, рытм-гітарыста Джэрэмі Гэлапа па мянушцы Рабер і бубнча Роба Цірэла. Пасля некалькіх рэпетыцый група дала пару канцэртаў у Оксфардзе, родным горадзе Крыса.
Фрэдзі і Крыс пасябравалі, і неўзабаве Крыс пераехаў у кватэру, дзе жыў Фрэдзі і музыканты з Smile. Астатнім членам Sour Milk Sea не падабалася іх сяброўства, яны аргументавалі гэту антыпатыю непакоем за будучыню групы. У выніку праз два месяцы Джэрэмі забраў амаль усю апаратуру (паколькі яна належала яму), і на гэтым існаванне Sour Milk Sea завяршылася.
Queen (1970-1991)
[правіць | правіць зыходнік]1970-1982
[правіць | правіць зыходнік]У красавіку 1970 Цім Стаффел вырашыў пакінуць Smile, і месца вакаліста ў іх групе заняў Фрэдзі. Па яго ініцыятыве група была перайменавана ў Queen.
Да лютага 1971 ў групе не было сталага басіста - менш чым за год яны змянілі траіх чалавек. Нарэшце на адной з музычных вечарынак яны сустрэлі Джона Дзікана, чые здольнасці лепш за ўсё задавальнялі ў прафесійным плане. Пасля гэтага Queen сфарміраваліся ў канчатковым складзе.
Пасля таго, як склад групы стаў сталым, Фрэдзі вырашыў намаляваць яе герб. Па адной з версій, за аснову быў узяты герб Вялікабрытаніі, з лацінскай літарай Q, вакол якой «ўплецены» задыякальныя знакі членаў Queen: два Льва — Джон Дзікан і Роджэр Тэйлар, краб, які вылазіў з агню - знак Рака — Браян Мэй. Дзве феі з крыламі - добрыя памочніцы для герояў з брытанскага эпасу (таксама задыякальны знак Фрэдзі - Дзева).
У 1972, падчас запісу ў студыі Trident дэбютнага альбома Queen, Фрэдзі вырашыў змяніць сваё прозвішча Булсара на творчы псеўданім «Меркуры» - «Меркурый» і «Ртуць»). Гэта імя ён выкарыстаў у сваёй песні "My Fairy King», у якой ёсць радкі: «Mother Mercury, look what they've done to me, I cannot run I cannot hide» (бел.: Маці Меркурый (варыянт: ртуць), паглядзі, што яны зрабілі са мной, я не магу бегчы, я не магу схавацца) [7]. Паралельна з працай над першым альбомам — Queen — Фрэдзі прыняў удзел у праекце кампаніі Trident Studios пад псеўданімам Ларры Люрэкс, выканаўшы кавер-версіі песень «I Can Hear Music» і «Going Back» (па ініцыятыве Фрэдзі Меркуры ў гэтым праекце былі задзейнічаныя Браян Мэй і Роджэр Тэйлар).
Фрэдзі стаў аўтарам першай песні Queen, якая патрапіла ў брытанскія чарты — «Seven Seas of Rhye» (1973). Ён жа склаў першы хіт групы — «Killer Queen» (1974), а таксама самую паспяховую кампазіцыю Queen - «Bohemian Rhapsody». Гэтай песне прадказвалі правал з-за яе занадта вялікай па мерках таго часу працягласці для сінгла і для прайгравання на камерцыйных радыёстанцыях (05:55) і змешвання некалькіх стыляў і жанраў музыкі. Але Queen выпусцілі песню ў якасці сінгла, знялі да яе відэакліп, які стаў рэвалюцыяй у музычных відэа, некаторыя нават называюць яго «першым відэакліпам » [8], хоць кліпы да песень здымаліся і раней [9]. Песня пратрымалася на вяршыні брытанскага хіт-параду дзевяць тыдняў.
У 1975 Queen гастралявала ў Японіі. Музыкі былі вельмі здзіўлены гарачым прыёмам японскіх прыхільнікаў гурта. Брайн Мэй успамінаў: «У нас быў некаторы поспех у Англіі і ЗША, але мы ніколі раней не бачылі такога фанатызму і любові. Раптам у Японіі мы пачалі адчуваць сябе сапраўднымі зоркамі, такімі як The Beatles і Bay City Rollers, людзі сустракалі нас крыкамі захаплення, што было для нас навіной » [10]. Фрэдзі закахаўся ў Японію і стаў фанатычным калекцыянерам японскага мастацтва [11].
7 кастрычніка 1979 спраўдзілася даўняя мара Фрэдзі — ён выступіў з Каралеўскім балетам. Для свайго выступу ён абраў песні «Bohemian Rhapsody» і «Crazy Little Thing Called Love».
У 1980 годзе Фрэдзі змяніў імідж - каротка пастрыгся і адгадаваў вусы.
Сольная кар'ера і пік славы ў складзе Queen (1983—1988)
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 1982 гурт Queen заявіў, што ў 1983 гастроляў не будзе, група сыходзіць у адпачынак. Фрэдзі Меркуры даўно абдумваў ідэю выпусціць сольны альбом і цяпер для гэтага з'явілася магчымасць. У пачатку 1983 ён прыступіў да запісаў у студыі Musicland Studios ў Мюнхене. У гэты час ён пазнаёміўся з кампазітарам Джорджа Морадэрам, які ўдзельнічаў у праекце аднаўлення нямога навукова-фантастычнага фільма Фрыца Ланга «Метраполіс». Морадэр быў прыцягнуты ў якасці кампазітара для стварэння афармлення фільма музыкай у сучасным стылі. Ён прапанаваў Фрэдзі Меркуры прыняць удзел у гэтым праекце. Вынікам сумеснай працы Меркуры і Мородера стала песня «Love Kills», якая выйшла 10 верасня 1984.
У канцы мая 1983 года Фрэдзі Меркуры пабываў на оперы Джузэпэ Ведзі «Баль-маскарад». Тут ён упершыню ўбачыў і пачуў выдатную іспанскую оперную спявачку Мансерат Кабалье. Незвычайная прыгажосць і сіла яе голасу зрабілі на яго велізарнае ўражанне.
Першым сінглам будучага сольнага альбома Меркуры Mr. Bad Guy стала песня «I Was Born to Love You», якая пабачыла свет 9 красавіка 1985. Альбом выйшаў праз тры тыдні, у кампаніі CBS Records. Пасля дзве песні гэтага альбома «Made in Heaven» і «I Was Born to Love You» былі ўключаныя ў альбом «Made in Heaven», які Queen выпусціла ў 1995.
13 ліпеня 1985 стала асаблівым днём для Queen і Фрэдзі. У гэты дзень адбыўся канцэрт Live Aid — грандыёзнае шоу на стадыёне «Уэмблі», дзе прысутнічала 75 тысяч гледачоў і шмат вядомых выканаўцаў, такіх як Элтан Джон, Пол Макартні, Дэвід Боўі, Стынг, U2 і многія іншыя (паралельна Шоу на «Уэмблі» ішоў канцэрт у Філадэльфіі). Канцэрт транслявала тэлебачанне ўсяго свету. Сваім выступленнем Queen забяспечылі сабе месца ў гісторыі, а ўсе аглядальнікі, журналісты, фаны і крытыкі былі аднадушныя, што гурт стаў цвіком праграмы[крыніца?].
Брайн Мей: "Памятаю, як рэзка падскочыў узровень адрэналіну, калі я выйшаў на сцэну і пачуў роў натоўпу. Але мы энергічна ўзяліся за справу. Азіраючыся назад, мяркую, што ўсе мы тады крыху перахвалявалася. Калі мы заканчвалі, мне здавалася, што выступ атрымаўся некалькі няскладным. Але ён нес шмат станоўчай энергіі. Вядома, Фрэдзі быў нашай сакрэтнай зброяй. Ён з лёгкасцю звяртаўся да ўсіх на стадыёне. Думаю, гэта быў яго дзень!».
Праз год, 12 ліпеня 1986, Queen зноў далі канцэрт на стадыёне «Уэмблі» у рамках тура Magic Tour у падтрымку альбома A Kind of Magic. Гэты канцэрт наведала каля 120 000 чалавек, і пазней ён быў выдадзены як Queen at Wembley. Завяршальнае шоу тура ў Небуорце 9 жніўня стала апошнім выступам Queen з Меркуры.
23 лютага 1987 Фрэдзі Меркуры выпусціў сінгл «The Great Pretender» (кавер-версію песні гурта The Platters, запісаную ў студыі Townhouse). Таксама ён запісаў дзве песні для мюзікла Time 1986 — аднайменную «Time» і «In My Defence».
У сакавіку 1987 Фрэдзі Меркуры сустрэўся з Мансерат Кабалье ў Барселоне і падарыў ёй касету з некалькімі сваімі новымі песнямі. Гэтыя песні зрабілі моцнае ўражанне на Кабалье, і яна нават выканала адну з іх на канцэрце ў Лондане, у Ковент-Гарден, на здзіўленне Фрэдзі Меркуры.
У пачатку красавіка 1987 Меркуры і Кабалье пачалі працу над сумесным альбомам. У канцы мая ў знакамітым «Ку-Клаб» на востраве Івіс адбыўся музычны фестываль, дзе Меркуры і Кабалье былі ганаровымі гасцямі. Яны выканалі на фестывалі песню «Barcelona», якую Фрэдзі Меркуры прысвяціў роднаму гораду Кабалье. 8 кастрычніка 1988 на фестывалі La Nit ў Барселоне адбыўся другі сумесны выступ рок-музыканта і опернай дзівы - яны выканалі тры песні: «Golden Boy», «How Can I Go On» і «Barcelona». Сааўтар гэтых песень Майк Моран выканаў фартэпіянныя партыі да гэтых песень. Гэты выступ стаў апошнім з'яўленнем Фрэдзі Меркуры перад публікай. Да гэтага часу музыка ўжо быў цяжка хворы на СНІД.
Альбом Barcelona выйшаў 10 кастрычніка 1988 года. Загалоўная песня альбома, «Barcelona» стала адным з двух гімнаў Летніх Алімпійскіх гульняў у Барселоне 1992 года.
Хвароба і смерць (1986-1991)
[правіць | правіць зыходнік]У 1986 пачалі з'яўляцца чуткі пра тое, што Фрэдзі Меркуры хворы на СНІД. Першапачаткова ў прэсу прасачылася інфармацыя аб тым, што ён здаваў тэст на ВІЧ. З 1989 года сталі выяўляцца сур'ёзныя змены ў знешнасці Меркуры - ён моцна схуднеў. Аднак аж да апошніх дзён жыцця музыкант адмаўляў усе чуткі адносна свайго здароўя. Пра яго страшны дыягназ ведалі толькі блізкія людзі.
У 1989 гурт Queen даў першае за некалькі гадоў сумеснае інтэрв'ю на радыё, дзе паведаміў аб тым, што хоча адступіць ад звыклай схемы «альбом-тур», у сувязі з чым у тур на гэты раз не паедзе. Сапраўдная прычына была ў тым, што фізічны стан вакаліста групы не дазваляў праводзіць канцэрты.
Меркуры, ведаючы, што часу засталося мала, стараўся запісаць як мага больш песень. За апошнія гады жыцця акрамя свайго сольнага альбома Barcelona музыканту атрымалася запісаць песні да яшчэ трох альбомаў групы. Пры яго жыцці было выпушчана два альбома - The Miracle, які выйшаў у 1989 годзе і Innuendo, які выйшаў у 1991 годзе. Таксама да песень гэтых альбомаў было знята некалькі відэакліпаў. Да апошняга прыжыццёвага альбому кліпы здымаліся ў чорна-белым варыянце, каб завуаляваць фізічны стан вакаліста групы. Пасля смерці Фрэдзі Меркуры астатнія члены групы, выкарыстаўшы запісы яго галаса, змаглі выпусціць у 1995 годзе апошні альбом Queen Made in Heaven.
23 лістапада 1991 Фрэдзі зрабіў афіцыйную заяву, аб тым, што хворы на СНІД: «Улічваючы чуткі, якія хадзілі ў прэсе апошнія два тыдні, я хачу пацвердзіць: аналіз маёй крыві паказаў прысутнасць ВІЧ. У мяне СНІД. Я лічыў патрэбным трымаць гэту інфармацыю ў сакрэце, каб захаваць спакой родных і блізкіх. Аднак прыйшоў час паведаміць праўду маім сябрам і прыхільнікам ва ўсім свеце. Я спадзяюся, што кожны далучыцца да барацьбы з гэтай жудаснай хваробай» [12]. Ён таксама распарадзіўся перадаць усе правы на песню «Bohemian Rhapsody» фонду Теренса Хігінса, створанага для супрацьстаяння СНІДу і ВІЧ.
На наступны дзень, 24 лістапада, каля сямі гадзін вечара Фрэдзі Меркуры памёр у сваім доме ў Лондане ад бронхапнеўманіі, якая развілася на фоне СНІДу. Пасля таго, як стала вядома аб яго смерці, тысячы людзей прыйшлі да агароджы яго дома Garden Lodge, каб пакласці на дарожкі букеты кветак, паштоўкі, лісты і фатаграфіі.
Пахаванне Фрэдзі Меркуры праводзіліся закрыта- прысутнічалі толькі родныя і блізкія. Нягледзячы на тое, што музыка, стаўшы дарослым, больш не схіляўся да зараастрыйскіх вераванняў, яго бацькі, якія вызнаюць зараастрызм, правялі цырымонію пахавання ў адпаведнасці са сваімі вераваннямі, за выключэннем крэмацыі цела, якая паводле звычаяў зараастрызму не вітаецца. Піцер Фрыстоун, асабісты памочнік Фрэдзі Меркуры, так апісваў цырымонію:
Труна з целам Фрэдзі перанеслі ў капліцу пад гукі песні Арэты Франклін «You've Got a Friend». Затым Зараастрыйскі абрад быў працягам цырымоніі, якая пачалася ў паўдзевятага раніцы. Два святара- Парса, апранутых у белае адзенне, праводзілі яе ў памінальнай капліцы пахавальнага бюро «Джон НОДС і сыны» ў Лэдбоук-Гроўв. <...> У канцы службы цела Фрэдзі пакінула свет у суправаджэнні голаса Мансерат Кабалье, якая выконвала арыю «D'Amor Sull' Ali Rosee» з оперы Джузэпэ Вердзі «Трубадур». Фрэдзі ніколі не імкнуўся быць такім, як усе, - такое adieu як раз было ў яго духу, і Фрэдзі б яго ўхваліў.
Цела Фрэдзі Меркуры было крэміравана. Толькі яго сям'я і Мэры Осцін ведаюць, дзе спачывае прах музыканта — такім было яго жаданне[13]. У пачатку 2013 года выданне The Daily Mirror паведаміла, што месца спачынку артыста выяўлена прыхільнікамі — гэта могілкі Kensal Green ў Заходнім Лондане [14].
У сваім завяшчанні Фрэдзі Меркуры пакінуў большую частку свайго стану, у тым ліку свой асабняк i даход ад продажаў яго пласцінак Мэры Осцін, а таксама сваім бацькам і сястры. Акрамя таго, па 500 тысяч фунтаў было завешчана яго шэф-кухару Джо Фанелі, асабістаму памочніку Піцеру Фрыстоўну, 100 тысяч фунтаў — яго асабістаму шафёру Тэры Гідынгсу і 500 тысяч фунтаў — Джыму Хатан[13]. Джым Хатан вярнуўся ў 1995 годзе ў Ірландыю, дзе і памёр 1 студзеня 2010 г. ад раку лёгкіх.
Дыскографія
[правіць | правіць зыходнік]- Mr. Bad Guy (альбом выйшаў 29 красавіка 1985)
- Barcelona (альбом выйшаў 10 кастрычніка 1988)
- The Freddie Mercury Album (альбом выйшаў 17 лістапада 1992)
- The Great Pretender (альбом выйшаў 24 лістапада 1992 года толькі ў ЗША)
- Freddie Mercury – Remixes (альбом выйшаў 1 лістапада 1993 толькі ў Балівіі, Бразіліі, Італіі, Нідэрландах і Японіі)
- The Solo Collection (бокс-сет выйшаў 23 кастрычніка 2000 у Вялікабрытаніі, Еўропе і Японіі)
- Solo (альбом выйшаў у 2000 годзе)
- Lover of Life, Singer of Songs (альбом выйшаў 4 верасня 2006).
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]- 1974 — «I Can Hear Music»
- 1984 — «Love Kills»
- 1985 — «I Was Born to Love You»
- 1985 — «Made in Heaven»
- 1985 — «Living on My Own»
- 1985 — «Love Me Like There’s No Tomorrow»
- 1986 — «Time»
- 1987 — «The Great Pretender»
- 1987 — «Barcelona» (з М. Кабалье)
- 1988 — «The Golden Boy» (з М. Кабалье)
- 1988 — «How Can I Go On» (з М. Кабалье)
Пасмяротна выдадзеныя (выбарачна):
- 1992 — «Barcelona» (з М. Кабалье)
- 1992 — «How Can I Go On» (з М. Кабалье)
- 1992 — «In My Defence»
- 1993 — «The Great Pretender»
- 1993 — «Living on My Own» (‘No More Brothers Remix’)
- 2006 — «Love Kills» (шэраг рэміксаў, якія выпусцілі да 60-годдзя)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ а б FamilySearch — 1999.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 21 снежня 2018.
- ↑ Fitzpatrick, Liam. [http ://www.time.com/time/asia/2006/heroes/at_bulsara.html Farrokh Bulsara](недаступная спасылка). Time (2006). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2011. Праверана 28 April May 2011.
- ↑ Tribute to King of "Queen" Freddie Mercury(недаступная спасылка). Nowpublic.com. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2009. Праверана 22 November 2009.
- ↑ Online - History : Freddie Mercury
- ↑ Freddie Bulsara //ZoomInfo Business
- ↑ Ana María Sedeño, Videoclip Musical : Desarrollo Industrial y Últimas Tendencias Internacionales, dans Ciencias Sociales Online, vol. 3 n°1 (mars 2006), ISSN 0718-1671, p. 51-52 (ісп.)
- ↑ Austerlitz, Saul. Money for Nothing : A History of the Music Video from the Beatles to the White Stripes (англ.). - Continuum International Publishing Group. - ISBN 0-8264-2958-0.
- ↑ Hodkinson, Mark. Queen - The Early Years (англ.). - London : Omnibus Press, 1995-га. - ISBN 0-7119-4820-8
- ↑ Афіцыйная біяграфія Фрэдзі Меркуры//Mercury and Queen
- ↑ Bret, David. Living On the Edge : The Freddie Mercury Story (англ.). - London : Robson Books, 1996. - ISBN 1-86105-256-1.
- ↑ а б завяшчаў мне свае мільёны(недаступная спасылка)//Daily Mail Weekend. - 2000. - 22 студзеня.
- ↑ = 1 Прыхільнікі Queen знайшлі прах Фрэдзі Меркуры Архівавана 11 красавіка 2015.