13 жніўня
← жнівень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 |
13 жніўня — дзвесце дваццаць пяты (дзвесце дваццаць шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 523: Ян I абраны Папам Рымскім.
- 582: Маўрыкій становіцца візантыйскім імператарам
- 956: Першая дакументальная згадка пра горад Люнебург
- 1521: Эрнан Картэс захапіў сталіцу ацтэкаў Тэначтытлан (цяпер Мехіка)
- 1645: Падпісаны Бромсебрускі мір паміж Швецыяй і Даніяй-Нарвегіяй
- 1654: У выніку гарматнага абстрэлу Гомельскага замка Запарожскім войскам Івана Залатарэнкі ў горадзе здарыўся пажар
- 1704: Другая Гёхштэцкая бітва адбылася ў час вайны за іспанскую спадчыну
- 1905: У Нарвегіі адбыўся рэферэндум пра скасаванне вуніі са Швецыяй
- 1920: Пачатак наступлення Чырвонай арміі на чале з М. Тухачэўскім на Варшаву
- 1960: Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка абвясціла незалежнасць ад Францыі
- 1961: ГДР зачыніла мяжу паміж Усходнім і Заходнім Берлінам
- 1969: Паміж кітайскімі і савецкімі войскамі пачаліся баявыя дзеянні ў раёне возера Жаланашколь
- 2001: У Мінску падпісана пагадненне «Аб узаемных абавязацельствах адзінага кандыдата і шырокай грамадзянскай кааліцыі падчас і пасля выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1625: Расмус Барталін, дацкі вучоны
- 1819: Джордж Габрыель Стокс, англійскі фізік-тэарэтык
- 1867: Джордж Лукс, амерыканскі мастак
- 1871: Карл Лібкнехт, дзеяч германскага і міжнароднага руху працоўных (пам. 15.1.1919)
- 1889: Крыстафер Невінсан, англійскі мастак
- 1899: Альфрэд Хічкак, англійскі кінарэжысёр (пам. 29.4.1980)
- 1907: Міхаіл Мукасей, савецкі разведчык беларуска-яўрэйскага паходжання
- 1913: Анатоль Багатыроў, беларускі кампазітар (пам. 13.9.2003)
- 1926: Фідэль Кастра, кіраўнік Кубы (пам. 25.11.2016)
- 1940: Аляксандр Лявіцкі, ізраільскі біяхімік
- 1950: Ларыса Фінкельштэйн, беларускі мастацтвазнаўца, арт-крытык, галерыст, куратар выставак сучаснага мастацтва, экспадызайнер
- 1955: Пол Грынграс, англійскі кінарэжысёр
- 1959: Яўген Колчаў, сучасны беларускі скульптар і фатограф
- 1970: Алан Шырэр, англійскі футбаліст
- 1971: Морыц Бляйбтрой, амерыканскі акцёр
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 587: Радэгунда, франкская каралева
- 1173: Нерсес Шнаралі, армянскі царкоўны дзеяч, паэт (нар. 1101)
- 1608: Джамбалонья, фларэнційскі скульптар-маньерыст
- 1775: Фрэдэрык Міхал Чартарыйскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай (нар. 26.4.1696)
- 1863: Эжэн Дэлакруа, французскі жывапісец і графік (нар. 26.10.1798)
- 1900: Уладзімір Салаўёў, рускі філосаф (нар. 16(28).1.1853)
- 1910: Флорэнс Найцінгейл, сястра міласэрнасці і грамадскі дзеяч Вялікабрытаніі (нар. 12.5.1820)
- 1912: Жуль Маснэ, французскі кампазітар
- 1917: Эдуард Бухнер, нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- 1946: Герберт Уэлс, англійскі пісьменнік
- 1956: Якуб Колас, беларускі празаік, паэт, педагог, навуковец, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы (нар. 3.11.1882)
- 2008: Анры Картан, французскі матэматык
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародны дзень ляўшы
- Туніс: Дзень жанчын
- ЦАР: Дзень незалежнасці