Івольскі сельсавет
Івольскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Буда-Кашалёўскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Івольск |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 1 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 561 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Іво́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Івольск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Сінічынскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бацунскага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 5 верасня 1963 года ў склад Чарнянскага сельсавета Рэчыцкага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Пераход, Рэпішча, Стоўпня I і Стоўпня II)[2]. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак Пашкоўскі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Івольскага сельсавета 16 населеных пунктаў[4]. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Крыўскага сельсавета[5].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Івольск, Лозкі, Сінічына, пасёлкі Восаў, Дунай, Красная Плошчадзь, Расцяробы, Смаловыя Лозкі і Чырвоны Лужок. У склад Івольскага сельсавета таксама ўваходзілі: да 1936 года — пасёлкі Крывуля і Свашын, да 1938 года — пасёлак Галыда, да 1969 года — пасёлак Пашкоўскі, да 1997 года — пасёлак Букалаў (не існуюць).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 561 чалавек[6], з іх 95,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.