Еўрапейская эканамічная супольнасць
Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) — міжнародная арганізацыя ў 1957—1993 гадах, створаная для эканамічнай інтэграцыі (уключаючы агульны рынак) Бельгіі, Германіі, Галандыі, Італіі, Люксембурга і Францыі. З часам да супольнасці далучылася яшчэ шэсць краін.
З 1967 года органы ЕЭС таксама рэгулявалі Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (ЕАВС) і Еўрапейскую супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам).
У 1993 годзе ЕЭС была ператворана ў Еўрапейскую супольнасць.
Дзяржавы-члены
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг | Дзяржава | Дата ўваходжання | Мовы | Валюта | Насельніцтва (1990)[1] |
---|---|---|---|---|---|
Бельгія | 25 сакавіка 1957 | нідэрландская, французская і нямецкая | бельгійскі франк[2] | 10 016 000 | |
Данія | 1 студзеня 1973 | дацкая | дацкая крона | 5 146 500 | |
Францыя | 25 сакавіка 1957 | французская | французскі франк | 56 718 000 | |
Заходняя Германія[3] | 25 сакавіка 1957 | нямецкая | нямецкая марка | [4] | 63 254 000|
Грэцыя | 1 студзеня 1981 | грэчаская | грэчаская драхма | 10 120 000 | |
Ірландыя | 1 студзеня 1973 | ірландская і англійская | ірландскі фунт | 3 521 000 | |
Італія | 25 сакавіка 1957 | італьянская | італьянская ліра | 56 762 700 | |
Люксембург | 25 сакавіка 1957 | французская, нямецкая і люксембургская | люксембургскі франк | 384 400 | |
Нідэрланды | 25 сакавіка 1957 | нідэрландская | нідэрландскі гульдэн | 14 892 300 | |
Партугалія | 1 студзеня 1986 | партугальская | партугальскі эскуда | 9 862 500 | |
Іспанія | 1 студзеня 1986 | іспанская[5] | іспанская песета | 38 993 800 | |
Вялікабрытанія | 1 студзеня 1973 | англійская | фунт стэрлінгаў | 57 681 000 |
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Стварэнне і раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]У 1951 годзе быў падпісаны Парыжскі дагавор, які стварыў Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (ЕАВС). Гэта была міжнародная супольнасць, заснаваная на наднацыянальнасці і міжнародным праве, закліканая дапамагчы эканоміцы Еўропы і прадухіліць магчымасць вайны паміж сваімі членамі.
У 1956 годзе Поль-Анры Спаак узначаліў міжурадавую канферэнцыю па агульным рынку і Еўратаму ў канферэнц-цэнтры Валь-Дзюшэс, якая прывяла да падпісання 25 сакавіка 1957 г. Рымскага дагавора пра стварэнне Еўрапейскай Эканамічнай Супольнасці.
У выніку ўтварыліся Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) і Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам або часам ЕАЭС). ЕЭС павінна была стварыць Мытны саюз, а Еўратам — садзейнічаць супрацоўніцтву ў сферы атамнай энергетыкі.
Адным з першых важных дасягненняў ЕЭС стала вызначэння ў 1962 годзе адзіных узроўняў цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю. У 1968 годзе былі адменены ўнутраныя тарыфы (тарыфы на гандаль паміж краінамі-членамі) на некаторыя тавары.
1 ліпеня 1967 года ўступіў у сілу дагавор, які аб’яднаў органы ЕЭС, ЕАВС і Еўратама. Арганізацыі заставаліся юрыдычна незалежнымі, але кіраваліся сумеснымі інстытутамі, у сукупнасці яны былі вядомыя як Еўрапейскія супольнасці.
Пашырэнне супольнасці
[правіць | правіць зыходнік]У 1960-я гады былі зроблены першыя спробы пашырэння. У 1961 годзе Данія, Ірландыя, Вялікабрытанія і Нарвегія (у 1962 годзе) падалі заяўкі на ўступленне ў гэтыя тры супольнасці. Аднак прэзідэнт Шарль дэ Голь убачыў у брытанскім членстве траянскага каня для ўплыву ЗША і наклаў вета на сяброўства, а заяўкі ўсіх чатырох краін былі прыпыненыя. Грэцыя стала першай краінай, якая далучылася да ЕЭС у 1961 годзе ў якасці асацыяванага члена, аднак яе сяброўства было прыпынена ў 1967 годзе пасля дзяржаўнага перавароту палкоўнікаў.
Праз год, у лютым 1962 года, Іспанія паспрабавала ўвайсці ў еўрапейскую супольнасць. Аднак, бо Франкісцкая Іспанія не была дэмакратыяй, усе члены Савета адхілілі гэтую просьбу ў 1964 годзе.
Чатыры краіны зноў падалі свае заяўкі 11 траўня 1967 года, і пасля таго, як Жорж Пампіду змяніў Шарля дэ Голя на пасадзе прэзідэнта Францыі ў 1969 годзе, вета было знята. Перамовы пачаліся ў 1970 годзе пры праеўрапейскім урадзе Вялікабрытаніі Эдварда Хіта. Два гады пасля былі падпісаны дагаворы аб далучэнні, так што Данія, Ірландыя і Вялікабрытанія далучыліся да супольнасці з 1 студзеня 1973 года. Нарвежскі народ канчаткова адмовіўся ад сяброўства ў арганізацыі на рэферэндуме 25 верасня 1972 года.
У 1979 годзе ўпершыню былі праведзены выбары ў Еўрапейскі парламент, які дзейнічаў з 1957 года, прамым галасаваннем насельніцтвам краін-членаў. Да гэтага дэпутаты Еўрапейскага парламента прызначаліся парламентамі дзяржаў-членаў ЕЭС.
Грэцыя зноў падала заяўку на ўступленне ў супольнасць 12 чэрвеня 1975 года, пасля аднаўлення дэмакратыі, і далучылася да яго 1 студзеня 1981 года. Услед за Грэцыяй і пасля іх уласнага дэмакратычнага аднаўлення Іспанія і Партугалія звярнуліся да супольнасці ў 1977 годзе, і далучыліся 1 студзеня 1986 года. У 1987 годзе Турцыя афіцыйна падала заяўку на ўступленне ў супольнасць і пачала самы працяглы працэс падачы заявак для любой краіны.
Ператварэнне ЕЭС на Еўрапейскую супольнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1992 годзе з падпісаннем Маастрыхцкака дагавора Еўрапейская эканамічная супольнасць перайменавана ў Еўрапейскую супольнасць і стала асноўнай супольнасцю, адной з трох апор (таксама, як Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі і Паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва па крымінальных справах) Еўрапейскага Саюза.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Даныя Populstat.info Архівавана 17 верасня 2018. (англ.).
- ↑ Бельгійскі і люксембургскі франкі суадносіліся 1 : 1.
- ↑ Аб’яднанне Германіі адбылося ў 1990 годзе.
- ↑ Уключаючы Усходнюю Германію — 80 274 200.
- ↑ А таксама існуюць рэгіянальныя дыялекты: аранская, галісійскі, баскская і каталанская.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Падпісаны Набыў моц Дакумент | 1948 1948 Брусельскі пакт | 1951 1952 Парыжскі дагавор | 1954 1955 Парыжскія пагадненні | 1957 1958 Рымскі дагавор | 1965 1967 Дагавор зліцця | 1975 недастасоўна Рашэнне Еўрапейскага савета | 1986 1987 Адзіны еўрапейскі акт | 1992 1993 Маастрыхцкі дагавор | 1997 1999 Амстэрдамскі дагавор | 2001 2003 Ніцкі дагавор | 2007 2009 Лісабонскі дагавор | ||||||||||
Тры апоры Еўрапейскага саюза: | |||||||||||||||||||||
Еўрапейскія супольнасці: | |||||||||||||||||||||
Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам) | |||||||||||||||||||||
Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (ЕАВС) | Тэрмін дзеяння мінуў у 2002-м | Еўрапейскі саюз (ЕС) | |||||||||||||||||||
Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) | Еўрапейская супольнасць (ЕС) | ||||||||||||||||||||
TREVI | Правасуддзе і ўнутраныя справы (ПУД) | ||||||||||||||||||||
Паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва па крымінальных справах (ПССУ) | |||||||||||||||||||||
Еўрапейскае палітычнае супрацоўніцтва (ЕПС) | Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі (АЗПБ) | ||||||||||||||||||||
Некансалідаваныя органы | Заходнееўрапейскі саюз (ЗЕС) | ||||||||||||||||||||
Спыненне дзейнасці да 2011-га | |||||||||||||||||||||