Кіраўскі мост
Кіраўскі мост | |
---|---|
| |
Каардынаты: 55°11′36″ пн. ш. 30°11′56″ у. д.HGЯO | |
Вобласць ужывання | аўтамабільны, пешаходны |
Перасякае | Заходняя Дзвіна |
Месца размяшчэння | Віцебск |
Канструкцыя | |
Асноўны пралёт | 66 м |
Агульная даўжыня | 236 м |
Эксплуатацыя | |
Канструктар, архітэктар | Вольга Барысаўна Ладыгіна і Яўген Львовіч Заслаўскі |
Адкрыццё | 1955 |
![]() |
Кі́раўскі мост — мост у цэнтры горада Віцебска цераз раку Заходняя Дзвіна. Злучае вуліцу Кірава (правы бераг) і Замкавую вуліцу (левы). Даўжыня моста — 236 метраў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Драўляны палевы мост
[правіць | правіць зыходнік]Да 1860-х гадоў цераз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску існаваў толькі драўляны палевы мост, які перабудоўвалі кожны год пасля яго разбурэння крыгаходам і паводкай. Адбывалася гэта звычайна ў чэрвені. Палевы мост знаходзіўся ў пачатку сучасных вуліц Талстога і Энгельса. Рэшткі палевага моста можна было назіраць да нядаўніх часоў у гады, калі Заходняя Дзвіна моцна мялела летам. У 2010 годзе яны былі выдаленыя пры паглыбленні дна ракі.
Дзвінскі мост
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7f/Viciebsk%2C_D%C5%BAvinski_most-Bazylanski._%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA%2C_%D0%94%D0%B7%D1%8C%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BC%D0%BE%D1%81%D1%82-%D0%91%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281910%29_%282%29.jpg/220px-Viciebsk%2C_D%C5%BAvinski_most-Bazylanski._%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA%2C_%D0%94%D0%B7%D1%8C%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BC%D0%BE%D1%81%D1%82-%D0%91%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281910%29_%282%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c3/Viciebsk%2C_D%C5%BAvinski_most-Vi%C4%87ba._%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA%2C_%D0%94%D0%B7%D1%8C%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BC%D0%BE%D1%81%D1%82-%D0%92%D1%96%D1%86%D1%8C%D0%B1%D0%B0_%281909%29.jpg/220px-Viciebsk%2C_D%C5%BAvinski_most-Vi%C4%87ba._%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA%2C_%D0%94%D0%B7%D1%8C%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BC%D0%BE%D1%81%D1%82-%D0%92%D1%96%D1%86%D1%8C%D0%B1%D0%B0_%281909%29.jpg)
У 1866 годзе да горада была падведзена чыгунка і пабудаваны чыгуначны вакзал у правабярэжнай частцы Віцебска. Гораду патрабавалася надзейная і пастаянная сувязь асноўнай левабярэжнай часткі горада з правабярэжнай часткай — Задзвіннем, дзе знаходзіўся вакзал. Для гэтага, у 1863 годзе, было пачата будаўніцтва моста па праекце 1838 інжынераў Эмі і Грына, на тым месцы, дзе зараз размяшчаецца Кіраўскі мост. Праект быў падобны да праекта моста, пабудаванага ў 1840 годзе на Сен-Жэрменскай атмасфернай чыгунцы. Будаўніцтвам моста кіраваў падпалкоўнік А. П. Фетынг. Мост быў 4-пралётным з металічнымі двухшарнірнымі аркамі на бутабетонных апорах, і меў даўжыню каля 225 метраў. Мост атрымаў назву Дзвінскі.
27 красавіка 1919 года не менш за 100 чалавек загінулі пры крушэнні парахода «Надзея», які сутыкнуўся з каменным лёдарэзам апоры Дзвінскага моста.
У Вялікую Айчынную вайну Дзвінскі мост быў разбураны. На яго месцы ў 1955 годзе быў пабудаваны сучасны Кіраўскі мост (архітэктары В. Ладыгіна, Я. Заслаўскі, інжынер І. Гельфман[1]).
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7d/Viciebsk%2C_Belarus_-_panoramio_%284%29.jpg/220px-Viciebsk%2C_Belarus_-_panoramio_%284%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ac/2002._Stamp_of_Belarus_0482.jpg/220px-2002._Stamp_of_Belarus_0482.jpg)
Кіраўскі мост 3-пралётны з бесшарнірнымі аркамі з маналітнага жалезабетону. Рэчышчавыя апоры на кесонавых апірышчах, берагавыя асновы на палевых. Правабярэжная набярэжная (вуліца Ільінскага) прапушчана ў асобны пралёт. Агульная даўжыня моста — 236 метраў. Сярэдні пралёт — 66 метраў, крайнія — 60 м. На мосце прадугледжана праезжая частка на 4 паласы руху і 2 тратуары па баках ад праезжай часткі. У пачатку моста, на правым беразе, устаноўлены 2 дэкаратыўныя калоны з ліхтарамі. Там жа збудаваныя лесвіцы ад набярэжнай на мост. На левым беразе ўладкаваныя 2 дэкаратыўныя тумбы. Мост асвятляецца стылізаванымі «пад даўніну» ліхтарамі.
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 200—201 — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1 (руск.)
- Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0257-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кіраўскі мост