Скараднянскі сельсавет
Скараднянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Ельскі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Скароднае |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 587 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Скарадня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Скароднае.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года як Скародненскі сельсавет у складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карма. З 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 17 снежня 1959 года вёска Валаўск перададзена ў склад Кармянскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Скараднянскага сельсавета 10 населеных пунктаў[2]. 1 красавіка 1983 года скасавана вёска Захаркі 1[3], 17 лістапада 2005 года — вёскі Кузьмічы, Пагарэлае, Патапы і Шышкі[4]. 28 снежня 2005 года сельсавет перайменаваны ў Скараднянскі[5]. 13 мая 2010 года была ліквідавана вёска Захаркі 2[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 770 чалавек[7], з іх 93,5 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 2,1 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 587 чалавек[9].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 83. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 1 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747).
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
- ↑ Пералік зменых назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі за 1997—2008 гг. Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Решение Ельского районного Совета депутатов от 13 мая 2010 г. № 10 Об упразднении сельского населенного пункта
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.