Бярозаўскі сельсавет (Навагрудскі раён)
Бярозаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Навагрудскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Бярозаўка |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 2 сакавіка 1960 |
Бяро́заўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Бярозаўка.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 15 мая 1959 года вёска Бярозаўка атрымала статус рабочага пасёлка. 2 сакавіка 1960 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Бярозаўскага пассавета.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.