Ладзеніцкі сельсавет
Ладзеніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Навагрудскі раён |
Уключае | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | аграгарадок Ладзенікі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Старшыня сельсавета | Калядзюк Пётр Мікалаевіч |
Кіраўнік спраў | Цецерук Наталля Васільеўна |
Афіцыйныя мовы | беларуская/руская |
Насельніцтва (2019) | 1 816 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 1597 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Ладзе́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Ладзенікі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жданавіцкі сельсавет у складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жданавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ладзенікі, сельсавет перайменаваны ў Ладзеніцкі.[1]. 11 лютага 1972 года Ладзеніцкі сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Метрапольскага сельсавета, таксама скасаваны хутар Каменка[2].
22 снежня 1986 года ў сувязі з уключэннем вёскі Мітраполь у рысу горада Навагрудак цэнтр Мітрапольскага сельсавета перанесены ў вёску Ладзенікі, а сельсавет перайменаваны ў Ладзеніцкі сельсавет.
13 снежня 2011 года скасаваны хутар Мітраполь[3].
22 жніўня 2017 года да Ладзеніцкага сельсавета далучаны землі плошчай 4753 га і наступныя населеныя пункты: аграгарадок Гарадзечна, вёскі Брацянка, Іспась, Літоўка, Мотча, Сялец, Слабодка, Стары Лес, Сунчыцы, хутары Слухавічы, Эканомія, якія былі выключаны са складу Брольніцкага сельсавета[4].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2017 год у склад сельсавета ўваходзіла 20 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі – 31 населены пункт (01.01.2018 г.). Колькасць насельніцтва ў населеных пунктах сельсавета дадзена згодна з перапісам 2009 г.:
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[5] | |
---|---|---|---|
Байкі | вёска | 38 | |
Брацянка | вёска | 80* | |
Ваўканоша | вёска | 3 | |
Вялікія Лезнявічы | вёска | 67 | |
Гагарына | вёска | 49 | |
Гарадзечна | аграгарадок | 424* | |
Грабнікі | хутар | 2 | |
Іспась | вёска | 16* | |
Жданавічы | вёска | 102 | |
Зенеўшчына | вёска | 13 | |
Католышы | вёска | 23 | |
Кміцянка | вёска | 170 | |
Ладзенікі | аграгарадок | 393 | |
Літоўка | вёска | 12* | |
Лоўчыцы | вёска | 16 | |
Малыя Карнышы | вёска | 16 | |
Малыя Лезнявічы | вёска | 35 | |
Мотча | вёска | 57* | |
Мількавічы | вёска | 38 | |
Мукінічы | вёска | 30 | |
Навасёлкі | вёска | 10 | |
Слабодка | вёска | 37* | |
Негрымава | вёска | 40 | |
Пуцэвічы | вёска | 105 | |
Свіры | вёска | 2 | |
Слухавічы | хутар | 6* | |
Стары Лес | вёска | 41* | |
Сямкова | вёска | 54 | |
Сунчыцы | вёска | 11* | |
Сялец | вёска | 100* | |
Эканомія | хутар | 5* | |
* – да 22.08.2017 г. у Брольніцкім с/с |
Скасаваныя населеныя пункты:
- 13 снежня 2011 года хутар Мітраполь.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1206 чалавек[6], з іх 86,2 % — беларусы, 6,2 % — палякі, 5,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 1816 чалавек[8].
Насельніцтва, жыхароў: 1206 (2009 г.)[5], 1080 (2017 г.), 1745 (2018 г.).
Арганізацыі і прадпрыемствы
[правіць | правіць зыходнік]- ААТ «Гарадзечна».
Гандаль і сфера паслуг
[правіць | правіць зыходнік]- паштовае аддзяленне сувязі ў аграгарадку Ладзенікі
- крамы ў аграгарадках Гарадзечна і Ладзенікі, вёсках Жданавічы і Кміцянка
- комплексна-прыёмны пункт у аграгарадках Гарадзечна і Ладзенікі.
Установы адукацыі
[правіць | правіць зыходнік]- дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ладзеніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–базавая агульнаадукацыйная школа».
- * дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гарадзечненскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя агульнаадукацыйная школа».
Установы аховы здароўя
[правіць | правіць зыходнік]- ФАП у аграгарадках Гарадзечна і Ладзенікі, вёсцы Гагарына.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]- Ладзеніцкі сельскі Дом культуры
- Гарадзечненскі сельскі Дом культуры
- Ладзеніцкая сельская бібліятэка
- Гарадзечненская сельская бібліятэка
- Кміцянская сельская бібліятэка-клуб.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Решение Новогрудского районного Совета депутатов от 13 декабря 2011 г. № 97 Об упразднении хутора Митрополь (руск.)
- ↑ http://kodeksy-by.com/norm_akt/source-Гродненский%20облсовет/type-Решение/272-22.08.2017.htm Решение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области
- ↑ а б Итоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.