Кашалеўскі сельсавет

Кашалеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Навагрудскі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Кашалева
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня сельсавета Нагулевіч Анатоль Канстанцінавіч
Кіраўнік спраў Макарэвіч Марына Уладзіміраўна
Афіцыйныя мовы беларуская/руская
Насельніцтва (2019) 1 483
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1597
Код аўтам. нумароў 4

Кашале́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Кашалева.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 22 жніўня 2017 года ў склад Кашалеўкага сельсавета ўключаны землі плошчай 4202 га і наступныя населеныя пункты скасаванага Ваўковіцкага сельсавета: аграгарадок Нёўда, вёскі Зубкава, Корастава, Невашоўшчына, Новыя Лагадкі, Рутка 1, Старыя Лагадкі[1].

Па стану на 2017 год у склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі — 23 населеныя пункты (01.01.2018 г.).

Колькасць насельніцтва ў населеных пунктах сельсавета прыведзена па дадзеных перапісу 2009 г.:

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[2]
Батароўка вёска 13
Восава вёска 20
Зубкава вёска 3*
Ігнатава вёска 48
Ігольнікі вёска 27
Каменка вёска 182
Кашалева аграгарадок 349
Корастава вёска 96*
Кусціна вёска 67
Невашоўшчына вёска 44*
Нёўда аграгарадок 308*
Новыя Лагадкі вёска 6*
Папковічы вёска 139
Пісарукі вёска 39
Радзюкі вёска 8
Раманюкі вёска 16
Рошчыца вёска 17
Рутка 1 вёска 18*
Скрыдлева вёска 28
Старыя Лагадкі вёска 30*
Сяцевіна хутар 29
Шатраўцы вёска 36
Янавічы вёска 84
* – да 22.08.2017 г. ў Ваўковіцкам с/с

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 1102 чалавекі[3], з іх 91,7 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 2,3 % — палякі, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 1483 чалавекі[5].

Насельніцтва, жыхароў: 1102 (2009 г.)[2], 1134 (2017 г.), 1655 (2018 г.).

Арганізацыі і прадпрыемствы

[правіць | правіць зыходнік]
  • ААТ «Кашалева-Агра»
  • Навагрудзкае лясніцтва
  • ТАА «Сільвіс»
  • ПУП «Момсервіс»
  • ПГУП «Імперыя столяў».

Гандаль і сфера паслуг

[правіць | правіць зыходнік]
  • паштовае аддзяленне сувязі ў аг. Брольнікі.
  • крамы ў аграгарадках Кашалева і Нёўда, вёсцы Каменка
  • комплексна-прыёмныя пункты ў аграгарадках Кашалева і Нёўда
  • Кашалеўскае аддзяленне паштовай сувязі.

Установы адукацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • ДУА «Кашалеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–базавая школа»

Установы аховы здароўя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Кашалеўская ўрачэбная амбулаторыя ўрача агульнай практыкі
  • ФАП у аграгарадку Нёўда
  • ФАП ў вёсцы Каменка.
  • Кашалеўскі сельскі Дом культуры
  • сельскі клуб у аграгарадку Нёўда
  • Кашалеўская сельская бібліятэка

Зноскі

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт