Ацмінаўскі сельсавет
Ацмінаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Навагрудскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ацмінава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 22 жніўня 2017 |
Афіцыйныя мовы | беларуская/руская |
Насельніцтва (2017) | 455 |
Плошча | 122,92 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 1597 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Ацмі́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Ацмінава. Плошча 12 292 га.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Навагрудскага раёна. 22 жніўня 2017 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Уселюбскага сельсавета[1].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1826 чалавек[2], з іх 80,0 % — беларусы, 9,9 % — рускія, 8,0 % — палякі[3].
Насельніцтва, жыхароў: 597 (2008 г.), 620 (2009 г.)[2], 455 (2017 г.)[4].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў (2009 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[2] |
---|---|---|
Альхоўка | вёска | 51 |
Ацмінава | аграгарадок | 328 |
Бердаўка | вёска | 38 |
Генюшы | вёска | 25 |
Гніліца | вёска | 1 |
Дзетамля | вёска | 35 |
Лаўскія | вёска | 4 |
Лешчанка | вёска | 134 |
Малачкі | вёска | 4 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 22 августа 2017 г. № 272 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области
- ↑ а б в Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ http://novgazeta.by/v-novogrudskom-rayone-reorganizovan/ В Новогрудском районе реорганизованы некоторые сельсоветы Архівавана 23 лістапада 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.