Вікіпедыя:Этыкет

У Вікіпедыі, на аснове яе базавых прынцыпаў і па ходзе яе развіцця, утварыўся свайго роду этыкет, званы вікі-этыкетам. Веданне вікі-этыкету дасць Вам упэўненасць у правасці чужых і сваіх учынкаў, папярэдзіць неразуменне і нязгоду пры рэдагаванні артыкулаў і ў зносінах.

Праўка артыкулаў

[правіць зыходнік]

Спачатку адкат праўкі, потым абмеркаванне, і толькі потым — зварот

[правіць зыходнік]

Добра гэта ці дрэнна, але Вікіпедыя заклікае усіх аўтараў смела ўносіць змены, уяўныя ім (пасля азнаямлення з правіламі!) карыснымі. Калі камусьці здасца інакш, то ён цалкам вікіэтычна можа адкаціць такую праўку з кароткім тлумачэннем ці (менш этычна) увогуле без яго. Толькі тады першаму рэдактару мэтазгодна пачаць абмеркаванне яго ўнёску. Больш таго, калі ён усё яшчэ настойвае на занясенні выточнай праўкі, пачатак абмеркавання —адзіны вікіэтычны учынак. Паўтор спробы будзе з’яўляцца прыкметай наіўнай упартасці, і дае іншым аўтарам усе прычыны не лічыць упартага годным гутаркі.

Выслухайце довады суперніка, перш чым лічыць сваю праўку апраўданай. Нічога страшнага, калі артыкул пабудзе у незакончаным выглядзе без яе. Калі ж развязваецца пытанне нейтральнасці ці пэўнасці артыкула, на час абмеркавання можна паставіць пазнаку напачатку артыкула, папераджальную чытачоў пра спрэчнасць звестак і запрашальную іх у абмеркаванне.

Вяртаць сваю першапачатковую змену этычна толькі пасля рашэння канфлікту. Але магчыма, што варта прывесці праўку да больш кампраміснага варыянту.

Права рэдагаваць артыкул

[правіць зыходнік]

Усё вікіпедыйцы могуць рэдагаваць артыкул як у сэнсе магчымасці, так і ў сэнсе дазволенасці. Не імкніцеся звінаваціць некага ў псаванні «Вашага» артыкула ці неразуменні Вашых планаў на напісанне артыкула. У спрэчцы пра паляпшэнне артыкула мае значэнне толькі апраўданасць довадаў аўтара адпаведна прынцыпам Вікіпедыі. Абгрунтаванне свайго меркавання тым, што Вы напісалі ў артыкуле больш свайго суперніка, — невікіэтычны довад.

«Ты» ці «Вы»?

[правіць зыходнік]

У Байнэце даволі распаўсюджаны звычай звароту на «ты» да незнаёмых людзей. Не крыўдзіцеся на такі зварот; ён зусім не абавязкова азначае фамільярнасць ці непавагу. Карысна паведамляць свае перавагі на асабістай старонцы. Але нельга строга патрабаваць ад людзей паважнага да сябе дачынення, не назваўшыся. Ад некаторых удзельнікаў яго можна дамагчыся толькі з дастатковым узростам, сацыяльным становішчам ці навуковай ступенню.

Рэкамендацыі

[правіць зыходнік]
  • Зыходзьце з сумленнасці ўдзельнікаў. Папулярнасць Вікіпедыі тлумачыцца шмат у чым тым, што кожны чалавек на свеце можа змяніць амаль кожную старонку ў ёй.
  • Паступайце з людзьмі так, як вы жадалі б, каб паступалі з вамі.
  • Будзьце ветлівыя!
  • Памятайце, што голы тэкст пакідае значна больш абшару для інтэрпрэтацыі, чым тое ж самае, сказанае асабіста. Іронію, не падмацаваную тонам голасу, мімікай і жэстыкуляцыяй могуць і не распазнаць. Будзьце асцярожныя пры напісанні асабістых паведамленняў. Памятайце, што вас могуць не зразумець, і вы можаце быць няправільна зразуметы.
  • Калі ласка, зарэгіструйцеся і не забывайце падпісваць свае паведамленні на старонках абмеркавання, а не ў артыкулах, чатырма тыльдамі (~~~~).
  • Імкніцеся да дасягнення паразумення.
  • Абмяркоўвайце артыкулы, а не іх аўтараў.
  • Не ігнаруйце пытанні.
  • Калі хтосьці не згаджаецца з вашымі праўкамі — растлумачыце, чаму вы так зрабілі.