Вікіпедыя:Рэкамендацыі па вядзенні парталаў
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Парталы — старонкі, якія закліканы быць «Галоўнымі артыкуламі» для пэўных тэматычных раздзелаў. Парталы могуць быць звязаныя з адным ці некалькімі праектамі Вікіпедыі, але ў адрозненне ад Вікіпраектаў парталы будуць карыснымі як чытачам Вікіпедыі, так і яе рэдактарам.
Патрабаванні да парталаў
[правіць зыходнік]- Партал павінен мець дакладную і акрэсленую тэматыку.
- Старонка партала мусіць мець нетрывіяльны і карысны змест у плане каардынацыі тэмы. Пераліку некалькіх датычных тэмы артыкулаў недастаткова для партала.
- Не дапускаюцца «чырвоныя» раздзелы партала. Яны мусяць або стварацца, або выдаляцца.
- Паколькі партал з’яўляецца «галоўнай старонкай» па пэўнай тэме, ён мусіць падтрымліваць актуальнасць і паведамляць аб рэальным становішчы развіцця тэмы ў Вікіпедыі. Моцна састарэлыя і занядбаныя парталы, змест якіх выклікае ўражанне недапрацаванасці і закінутасці, мусяць выстаўляцца да выдалення. Пры гэтым, пасля выдалення партал можа быць адноўлены па запыце ўдзельніка, які мае жаданне прывесці яго ў належны стан.
Спасылкі на парталы
[правіць зыходнік]Пасля стварэння новы партал дадаецца ў спіс Вікіпедыя:Парталы, спасылкі на яго могуць быць змешчаны ў тэматычна блізкіх парталах Вікіпедыі. Стварэнне адмысловых шаблонаў, якія будуць спасылацца на партал з артыкулаў, катэгорый або навігацыйных шаблонаў, недапушчальна.