Вікіпедыя:Неадназначнасць

Неадназначнасць (або шматзначнасць) датычна энцыклапедычных ведаў і азначэнняў тэрмінаў узнікае тады, калі розныя паняцці маюць аднолькавыя або падобныя назвы (амонімы).

Як развязваць неадназначнасці

[правіць зыходнік]

Развязванне неадназначнасцей — прыбіранне канфлікта паміж амонімамі пры найменні артыкулаў Вікіпедыі.

Удакладненне назвы шляхам яе пашырэння

[правіць зыходнік]

Дзеля адрознення энцыклапедычных артыкулаў з аднолькавымі назвамі, але рознымі значэннямі, варта пашыраць назвы гэтых артыкулаў шляхам дадання характэрных удакладненняў. Існуюць два тыпы ўдакладненняў: натуральнае і штучнае.

  • Натуральнае ўдакладненне — гэта поўная назва тэрміна, слова або словазлучэння са спецыфічным вызначэннем, якое можа дадавацца як перад тэрмінам, словам або словазлучэннем, якое ўдакладняецца, так і пасля яго.
  • Штучнае ўдакладненне размяшчаецца пасля галоўнага тэрміна, слова або словазлучэння з пэўным значэннем і бярэцца ў дужкі, то бок поўная назва артыкула выглядае наступным чынам: «тэрмін, слова або словазлучэнне (<удакладненне>)»

Асноўнае значэнне

[правіць зыходнік]

Асноўнае значэнне тэрміна, слова або словазлучэння — гэта тое значэнне, якое найбольш трывала з ім асацыюецца. Як правіла, гэта тое значэнне, на якое паказвае большасць унутраных спасылак Вікіпедыі, або значэнне, ад якога іншыя значэнні тэрміна, слова або словазлучэння з’яўляюцца вытворнымі.

Напрыклад, практычна ўсе спасылкі Возера ў артыкулах Вікіпедыі спасылаюцца на «возера» як на натуральны замкнёны вадаём або ўласна «возера». Таму для гэтага значэння слова і тэрміна «возера» ўдакладненне не патрабуецца. Для іншага значэння тэрміна «возера» ў загалоўку паказваецца ўдакладненне ў дужках, і артыкул называецца Возера (Уздзенскі раён).

Не варта слепа пераймаць прыведзеную вышэй схему, таму што Вікіпедыя, як і ўсякая энцыклапедыя, для самой сябе не з’яўляецца надзейнай крыніцай інфармацыі. Пры выбары асноўнага значэння абапірайцеся на здаровы сэнс, пры ўзнікненні ўскладненняў абмяркуйце гэтую праблему на старонцы абмеркавання адпаведнага артыкула. У выпадку, калі немагчыма адназначна вызначыць асноўнае значэнне, яно не выдзяляецца. У гэтым выпадку да ўсіх амонімаў варта дадаваць удакладненне, а старонка з тэрмінам, словам або словазлучэннем (без удакладнення) з’яўляецца старонкай неадназначнасці з пералікам спасылак на іншыя старонкі з такой назвай (з удакладненнямі).

У пачатку кожнага артыкула, назва якога можа мець іншыя значэнні, прыводзяцца спасылкі на старонку значэнняў — старонку, якая змяшчае спіс значэнняў з іх азначэннямі і спасылкі на артыкулы з альтэрнатыўнымі значэннямі тэрміна, слова або словазлучэння (калі яны існуюць, могуць існаваць, і адпавядаюць крытэрыям значнасці Вікіпедыі). Для гэтага ў залежнасці ад сітуацыі выкарыстоўваецца шаблон {{Іншыя значэнні}}. Калі значэнняў няшмат і стварэнне старонкі неадназначнасці не мае сэнсу — выкарыстоўвайце шаблон {{Пра}}. Напрыклад, можна скарыстацца формай запісу {{Пра|ваяводства [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]|ваяводства Польшчы ў міжваенны перыяд|Віленскае ваяводства (1923—1939)}}, што ў артыкуле выглядае наступным чынам:

Асноўныя інструменты развязвання неадназначнасцей

[правіць зыходнік]

Старонка значэнняў — спецыяльная старонка Вікіпедыі, на якой прыводзіцца пералік кароткіх азначэнняў паняццяў або аб’ектаў, назва якіх супадае з назвай старонкі (без удакладнення «(значэнні)»), або іх назвы маюць пазнавальнае падабенства, або нейкім чынам асацыююцца з назвай старонкі значэнняў. Такі пералік мусіць змяшчаць да кожнага элементу радок-азначэнне, які з’яўляецца дастатковым для адназначнай ідэнтыфікацыі прыведзеных элементаў сярод гэтага пераліку, і, калі элемент адпавядае крытэрыям значнасці для існавання яго старонкі ў Вікіпедыі, мець спасылку на артыкул Вікіпедыі, або пажадана спасылку на артыкул (г.зв. чырвоную спасылку[1]). У зыходным кодзе старонак значэнняў яны мусяць пазначацца шаблонам {{Неадназначнасць}}.

Старонка значэнняў можа не мець самастойнага энцыклапэдычнага зьместу, бо асноўная яе функцыя ў тым, каб перанакіраваць чытача на артыкул, які адпавядае яго запыту. Старонкі значэнняў цытуюць тэкст асноўных артыкулаў толькі ў той ступені, у якой гэта патрабуецца для развязвання неадназначнасці.

Старонкі пра тэрміны або паняцці, якія маюць аднолькавыя назвы, часткова аднолькавыя назвы або іх могуць па-іншаму зразумець афармляюцца з дапамогай спасылак на адпаведныя старонкі значэнняў наступнымі шаблонамі:

Стварэнне старонак значэнняў

[правіць зыходнік]

Старонка значэнняў з’яўляецца пералікам значэнняў тэрміна, слова або словазлучэння.

Назва старонкі неадназначнасцей, калі выдзелена асноўнае значэнне, даецца ў выглядзе Тэрмін (значэнні), у іншым выпадку (калі асноўнага значэння няма) проста Тэрмін.

Пачынаецца старонка неадназначнасці з агульнай анатацыі, якая можа мець адзін з наступных выглядаў:

  • Іваноў — прозвішча.
  • Салаўёва — жаночая форма прозвішча Салаўёў, таксама тапонім.
  • Назву Жукі маюць:

Далей ідзе спіс значэнняў, для кожнага з якіх мусіць быць па спасылцы на артыкул і, пасля працяжніка, кароткай анатацыі да кожнага значэння. Напрыклад:

  • Крама — установа для продажу грамадскасці разнастайных тавараў.
  • «Крама» — беларускі рок-гурт.

Анатацыя мусіць даваць яснае ўяўленне пра сутнасць кожнага значэння, але без залішніх падрабязнасцей. Для асоб варта пасля імені і перад працяжнікам у дужках пазначыць гады жыцця. У канцы анатацыі мусіць ставіцца кропка.

Рэкамендуецца, каб кожнае тлумачэнне было даўжынёй ад некалькіх слоў да некалькіх сказаў; аднак, у кожным канкрэтным выпадку, дэталёвасць анатацыі павінна вызначацца з улікам асаблівасцей тэрміна, слова або словазлучэння. Галоўнай умовай мусіць быць зручнасць для чытача, каб, з аднаго боку, даць яму дакладнае апісанне кожнага значэння, а з іншага — не перагрузіць апісанне і не адцягваць увагі на дэталі пры выбары патрэбнага значэння.

У тых выпадках, калі асобны артыкул пра адно са значэнняў яшчэ не стварылі, яго апісанне на старонцы значэнняў можна зрабіць больш падрабязным. Калі гэтага апісання дастаткова для асобнага артыкула, то варта стварыць новы артыкул, а на старонцы значэнняў пакінуць толькі кароткую анатацыю.

Групіроўка. Калі значэнняў больш за 4—5 і некалькі з іх можна аднесці да ўмоўных груп — гэта робіцца з дапамогай дадання падзагалоўкаў. Калі прысутнічае асноўнае ці найбольш пазнавальнае значэнне, то пры наяўнасці групоўкі яго рэкамендуецца выносіць перад усімі групамі адразу пасля агульнай анатацыі. Рэкамендуемыя назвы груп старонак значэнняў: Вядомыя носьбіты (для людзей з прозвішчам або імем), Тапонім (для тапонімаў), Населеныя пункты, Рэкі, Азёры (асобныя тыпы тапонімаў). У канцы старонкі неадназначнасці можна дадаць асобны раздзел Гл. таксама, дзе пералічыць неадназначнасці або артыкулы з падобным напісаннем.

Інтэрвікі. Старонка значэнняў, як і іншыя артыкулы Вікіпедыі, мусіць мець спасылкі на адпаведныя старонкі з іншых моўных раздзелаў Вікіпедыі і іншых праектаў Фонда Вікімедыя на ўласнай старонцы ў Вікіданых. Але злучэнні старонак значэнняў кірылічных алфавітаў з сусветнымі мовамі (асабліва некірылічных алфавітаў) мае пэўныя цяжкасці, звязаныя з семантыкай, транслітарацыяй або транскрыпцыяй і тэрмінаў і паняццяў.

Катэгорыі. У асобных выпадках, калі значэнні тэрмінаў з’яўляюцца дастаткова блізкімі, можна таксама дадаць катэгорыі Вікіпедыі. Зрэшты, варта заўважыць, што ўсе старонкі значэнняў з шаблонам {{Неадназначнасць}} і яго вытворнымі аўтаматычна ўлучаюцца ў катэгорыю Неадназначнасці.

Зноскі

  1. Спасылка на артыкул, яшчэ не створаны ў Вікіпедыі, з мэтай заахвочвання ўдзельнікаў да яго стварэння