Жменя пшаніцы (паэма)
Жменя пшаніцы | |
---|---|
польск.: Garść pszenna | |
Жанр | Паэма Гутарка |
Аўтар | Уладзіслаў Сыракомля |
Мова арыгінала | польская |
Дата напісання | 1856 |
Пераклад на беларускую | 1891 |
Перакладчык | Янка Лучына, Максім Лужанін |
![]() |
«Жме́ня пшані́цы» (польск.: Garść pszenna) — патрыятычная гутарка[1] Уладзіслава Сыракомлі.
Твор напісаны ў 1856 г. у Варшаве[2].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Мудры і добры войт Сцяпан ужо састарэў і мяркуе выбраць сабе замену. Народ спачатку ўстрывожаны, а потым пагаджаецца на аднаго з сыноў войта. Усе тры сыны пасылаюцца за мяжу (у Нямеччыну, Польшчу і Украіну). Двое з іх захапіліся чужымі звычаямі і культурай, а трэці прывёз мяшок пшаніцы, каб працаваць на карысць Радзімы. Апошні і абіраецца за войта як той, хто дбае пра свой край і народ.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Тадэвуш Піні пісаў:[3]
… колькі ж у гэтым апавяданні, простым і нявымушаным, зразумення патрэб селяніна, якое замілаванне ўсім, што сваё, і агіда да чужых звычаяў і строяў.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню на беларускую мову пераклаў, хоць і вольна, значна скараціўшы твор, Янка Лучына і апублікаваў у «Альманаху Паўночна-Заходняга календара на 1892 г.» 1891 г. выдання («Горсць пшаніцы»)[4]. Пазней гэты пераклад увайшоў у пасмяротны зборнік «Вязанка» (1903)[5]. Больш дакладны пераклад зрабіў Максім Лужанін[6].
У 1953 г. выйшаў зборнік выбраных твораў Сыракомлі па-руску, дзе быў змешчаны пераклад Лявона Мартынава[7].
Зноскі
- ↑ Драздова, З. Душа беларуса ў гутарках і вершах Уладзіслава Сыракомлі . — С. 138.
- ↑ Сыракомля, У. Выбраныя творы (бел.). — 2010. — С. 160.
- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 102.
- ↑ Абрамавичус, Вл. Библиография по белорусской литературе XIX века. — 1949. — С. 35.
- ↑ Лучына, Я. Вязанка. — Пецербургъ, 1903.
- ↑ Сыракомля, У. Выбраныя творы (бел.). — 2010. — С. 155-160.
- ↑ Кондратович, Л. Избранные произведения: перевод с польского (руск.). — Москва: Государственное издательство художественной литературы, 1953. — С. 128-133. — 293 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Абрамавичус, Вл. Библиография по белорусской литературе XIX века (руск.). — Вильнюс, 1949.
- Сыракомля, У. Выбраныя творы (бел.). — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 584 с. — (Беларускі кнігазбор). — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6976-06-6.
- Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — Lwów: Macierz Polska, 1901. — 247 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Драздова, З. Душа беларуса ў гутарках і вершах Уладзіслава Сыракомлі // Полымя. — Мінск: Ліпень 2017. — № 7 (1053). — С. 134-138.