Паштальён (верш)
Паштальён | |
---|---|
польск.: Pocztylion | |
| |
Жанр | Верш Гутарка |
Аўтар | Уладзіслаў Сыракомля |
Мова арыгінала | польская |
Дата напісання | Красавік 1844 |
Дата першай публікацыі | 1844 |
Апублікаваны ў | Athenaeum |
Выдавецтва | Язэп Крашэўскі |
Месца публікацыі | Вільня |
Колькасць старонак | 4 |
Пераклад на беларускую | 1890 |
Перакладчык | Янка Лучына, Максім Лужанін |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах |
«Паштальён» (польск.: Pocztylion) — дэбютны верш Уладзіслава Сыракомлі. Адносіцца да жанру гутаркі[1], які надалей паэт актыўна развіваў.
Твор быў апублікаваны ў віленскім часопісе «Athenaeum» (Т. 6, 1844)[2] Язэпа Крашэўскага. Верш меў падзагаловак «народная гутарка» (польск.: gawęda gminna), быў падпісаны крыптанімам NN. У публікацыі адзначана, што верш напісаны ў красавіку, але, паводле Уладзіміра Мархеля, — у траўні[3]. У 1853 г. твор увайшоў у зборнік «Гутаркі і дробныя вершы» (польск.: Gawędy i rymy ulotne Władysława Syrokomli)[4].
Прататып
[правіць | правіць зыходнік]Гэты верш заснаваны на гісторыі з жыцця старога селяніна, пачутай пісьменнікам у адзін кірмашовы дзень у мірскай карчме[5]. У маладыя гады гэты селянін служыў фурманам на пошце ў Міры. У вёсцы, непадалёку ад тых мясцін, жыла яго каханая. Неяк сярод ночы, у лютую мяцеліцу, разбудзіў яго пісар і загадаў спешна везці лісты. Дарогаю пачулася фурману, што ў полі нехта, заблудзіўшыся, кліча на дапамогу, просіць паратунку. Ён памкнуўся на голас, але перадумаў, хацеў хутчэй справіцца з заданнем. Вяртаючыся назад, паштальён убачыў каля дарогі замёрзлую на марозе дзяўчыну. Жах і адчай ахапіў яго, калі, падышоўшы бліжэй, пазнаў у незнаёмай сваю каханую[6]. Паэта так уразіла, што ён у тую ж ноч запісаў гэта вершам[7].
Рэдакцыі
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова ў вершы былі радкі, дзе тлумачылася, што паштальён мусіў спяшацца, інакш бы атрымаў пакаранне нагайкай. Пазней гэтае чатырохрадкоўе апускалася[8].
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]У 1868 г. Леанід Трэфалеў вольна[9] пераклаў верш Сыракомлі на рускую мову, дзякуючы чаму верш стаў надзвычайна папулярнай песняй у Расіі[10]. У 1879 г. ў Маскве выйшаў зборнік выбраных твораў песняра ў перакладзе на рускую, дзе быў змешчаны і новы пераклад пад назвай «Почтарь» паэта Ліядора Пальміна[11].
На ўкраінскую мову перакладаў Міхайла Старыцкі, упершыню апублікаваў у зборніку «З даўняга сшытка. Песні і думы» (укр.: З давнього зшитку. Пісні і думи) 1881 г.[12] У 2014 г. з’явіўся аматарскі пераклад Валерыя Якаўчука[13].
Упершыню на беларускую мову верш пераклаў Янка Лучына і апублікаваў у №19 «Мінскага лістка» 1890 года («Ямшчык»)[14]. Гэты пераклад увайшоў у пасмяротны зборнік Лучыны «Вязанка» (1903)[15]. Пазней верш перакладаў Максім Лужанін[16].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір Уродніч напісаў карціну «Калі я на пошце служыў ямшчыком» (1999)[17].
Зноскі
- ↑ Старычонак, В. Дз. 150 сачыненняў па беларускай літаратуры (бел.). — 1999. — С. 99.
- ↑ Pocztylion // Athenaeum (польск.). — Wilno: J. I. Kraszewski, 1844. — Т. 6. — С. 205-208.
- ↑ Мархель, У. І. Вяшчун славы і волі (бел.). — 1989. — С. 16.
- ↑ Syrokomla, Wł. Gawędy i rymy ulotne Władysława Syrokomli (польск.). — Wilno: Księgarnia pod firmą Zawadzki i Węcki, 1853. — 95 с.
- ↑ Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 29.
- ↑ Старычонак, В. Дз. 150 сачыненняў па беларускай літаратуры (бел.). — 1999. — С. 98.
- ↑ Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 29.
- ↑ Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 41-42.
- ↑ Ткачэнка, Дз. Знаете ли вы, что знаменитая песня «Когда я на почте служил ямщиком» связана с Копыльщиной? // Слава працы. — 02.10.2018.
- ↑ Старычонак, В. Дз. 150 сачыненняў па беларускай літаратуры (бел.). — 1999. — С. 98-99.
- ↑ Кондратовичъ, Л. Избранныя стихотворенія Людвига Кондратовича (Владислава Сырокомля) (руск.). — Москва: В. М. Лавровъ и В. А. Федотовъ, 1879. — Т. 1. — С. 1-4. — 462 с.
- ↑ Старицький, М. Поштар(укр.) // Мисленне древо.
- ↑ Сирокомля, В. Ямщик(укр.) // Клуб Поезії. — 30.09.2014.
- ↑ Абрамавічус, Вл. Библиография по белорусской литературе XIX века. — 1949. — С. 36.
- ↑ Лучына, Я. Вязанка. — Пецербургъ, 1903.
- ↑ Сыракомля, У. Выбраныя творы (бел.). — 2010. — С. 95-97.
- ↑ Уродніч Уладзімір Васільевіч // Беларусь у асобах і падзеях.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Абрамавічус, Вл. Библиография по белорусской литературе XIX века (руск.). — Вильнюс, 1949.
- Мархель, У. І. Вяшчун славы і волі (бел.). — Мінск: Навука і тэхніка, 1989. — 62 с. — ISBN 5-343-00-403-2.
- Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — 192 с.
- Старычонак, В. Дз. «Лірнік зямлі беларускай». Творчасць Уладзіслава Сыракомлі // 150 сачыненняў па беларускай літаратуры (бел.). — Мінск: Вышэйшая школа, 1999. — С. 97-100. — 10 тыс. экз.
- Сыракомля, У. Выбраныя творы (бел.). — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 584 с. — (Беларускі кнігазбор). — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6976-06-6.