Ужо птушкі пяюць ўсюды…
Ужо птушкі пяюць ўсюды… | |
---|---|
Жанр | Верш |
Аўтар | Чэслаў Янкоўскі |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1900 |
Дата першай публікацыі | 1912 |
Апублікаваны ў | Kurier Litewski |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах |
«Ужо пту́шкі пяю́ць ўсю́ды…» — лірычны верш Часлава Янкоўскага[1], які раней традыцыйна прыпісваўся Уладзіславу Сыракомлю.
Паводле Антона Брыля, твор напісаны прыблізна ў 1900 годзе[1].
Аўтарства
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню твор быў апублікаваны 12 верасня 1912 г. у польскамоўнай газеце «Kurier Litewski» (№ 201)[1] пад загалоўкам «Беларускі верш» і з подпісам «Вільня, 1861»[2]. Аўтар быў пазначаны Сыракомля. Але ўжо ў № 204 19 верасня была апублікаваная зацемка ў якой Янкоўскі напісаў пра памылку публікатара Уладзіслава Каратынскага[1].
У 1921 г. Часлаў Янкоўскі апублікаваў артыкул «У справе беларускай літаратуры» (польск.: Na marginesie literatury białoruskiej; «Gazeta Krajowa», № 24), дзе зноў заявіў, што Уладзіслаў Каратынскі прыпісаў ягоны беларускамоўны верш Сыракомлю[3].
Даследчык Уладзімір Мархель, няведаючы пра публікацыю Янкоўскага ў «Kurier Litewski», быў перакананы ў аўтарстве Уладзіслава Сыракомлі[4], бо паэзія Янкоўскага нясе збольшага прыватны характар, а вобраз вясны выкарыстоўваўся ім выключна для перадачы асабістых пачуццяў. Да таго ж у ў ягонай лірыцы няма зліцця аўтарскага «я» з абагуленым «мы»[5]. На карысць аўтарства Сыракомлі навуковец таксама заўважаў сугучнасць з іншымі вершамі песняра («Араты — да жаваранка», «Варыянт з народнай песні», «Голас бедных»)[6].
Зноскі
- ↑ а б в г Брыль, А. Ф. «Ужо птушкі пяюць ўсюды…»: Чэслаў Янкоўскі // Роднае слова. — 2019. — № 1. — С. 7.
- ↑ Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 111.
- ↑ Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 112.
- ↑ Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 116.
- ↑ Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 114.
- ↑ Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 115.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — 192 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Брыль, А. Ф. «Ужо птушкі пяюць ўсюды…»: Чэслаў Янкоўскі // Роднае слова. — 2019. — № 1. — С. 7.