Магнаты і сірата
Магнаты і сірата | |
---|---|
польск.: Możnowładcy i sierota | |
| |
Жанр | Гістарычная драма |
Аўтар | Уладзіслаў Сыракомля |
Мова арыгінала | польская |
Дата напісання | 1858 |
Дата першай публікацыі | 1859 |
Асобнае выданне | 1859 |
Выдавецтва | Абрагам Ас |
Месца публікацыі | Вільня |
Пераклад на беларускую | 2009 |
Перакладчык | Ірына Багдановіч |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Магна́ты і сірата́» (польск.: Możnowładcy i sierota) — гістарычная драма Уладзіслава Сыракомлі.
Поўная назва твора: «Магнаты і сірата, або Зоф’я, князёўна слуцкая» (польск.: Możnowładcy i sierota (Zofija xiężniczka słucka)). Таксама ён мае падзагаловак «гістарычная драма з XVII стагоддзя».
Драма была напісаная на працягу 10 дзён[1] ў 1858 г.[2] у Барэйкаўшчыне[3]. У 1859 г. твор выйшаў асобным выданнем у Вільні[4]. У тым жа годзе п’есу паставілі ў Кракаве[2]. Галоўную ролю князёўны сыграла каханая аўтара Гелена Кіркор, для якой твор і пісаўся[1].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне адбываецца ў 1600 г.[5] У гэтым творы адлюстраваная гісторыя змагання за сэрца князёуны Соф’і Слуцкай двух магнатаў — Януша Радзівіла і Караля Хадкевіча. Гістарычныя крыніцы не згадваюць, наколькі актыўнай у гэтай шлюбнай эпапеі была сама князёўна і ці меў яе голас хоць якое-небудзь значэнне[6].
У творы Сыракомлі слуцкая князёўна актыўны і галоўны ўдзельнік падзей, ёй належыць і прыняцце канчатковага рашэння. Драматург рамантызуе і ідэалізуе Соф’ю: яна не ахвяра ў руках лёсу, але яна гатовая да ахвяры ў імя міру і спакою ў сваім краі[6].
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову п’есу перакладала Ірына Багдановіч (2009)[7].
Зноскі
- ↑ а б Klecha, A. Literackie kreacje Zofii z Olelkowiczów Radziwiłłowej, ostatniej księżniczki słuckiej (1586–1612)(польск.). — 2017. — С. 26.
- ↑ а б Багдановіч, І. Э. «Траянская вайна» на беларуска-літоўскіх землях . — 2008. — С. 1. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2023.
- ↑ Borejkowszczyzna(польск.) // Dwory i pałace pogranicza.
- ↑ Syrokomla, Wł. Możnowładcy i sierota (Zofija xiężniczka słucka) (польск.). — Wilno: A. Ass, 1859. — 126 с.
- ↑ Варабей, М. Актуалiзацыя спадчыны Уладзiслава Сыракомлi на сучасным этапе . — 2016. — С. 210.
- ↑ а б Багдановіч, І. Э. «Траянская вайна» на беларуска-літоўскіх землях . — 2008. — С. 5. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2023.
- ↑ Сыракомля, У. Выбраныя творы (бел.). — 2010. — С. 455-514.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сыракомля, У. Выбраныя творы (бел.). — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 584 с. — (Беларускі кнігазбор). — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6976-06-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Багдановіч, І. Э. «Траянская вайна» на беларуска-літоўскіх землях // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры. — 2008. — В. 9. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2023.
- Варабей, М. Актуалiзацыя спадчыны Уладзiслава Сыракомлi на сучасным этапе // Białorutenistyka Białostocka. — Białystok: Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2016. — Т. 8. — С. 203-212.
- Klecha, A. Literackie kreacje Zofii z Olelkowiczów Radziwiłłowej, ostatniej księżniczki słuckiej (1586–1612)(польск.) // Białostockie Teki Historyczne. — Białystok: Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2017. — Т. 15. — С. 11-33. — ISSN 1425-1930.