Каардынацыйная рада (Беларусь)

Каардынацыйная рада
Краіна
Тып арганізацыі палітычная арганізацыя[d], калегіяльнасць[d] і прадстаўнічая дэмакратыя[d]
Афіцыйныя мовы беларуская, руская і англійская
Заснаванне
Дата заснавання 18 жніўня 2020
Узнагароды

прэмія імя Сахарава (кастрычнік 2020)

rada.vision/by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каардынацыйная Рада па арганізацыі працэсу пераадолення крызісу, якая першапачаткова называлася «Каардынацыйная Рада па забеспячэнні трансферу ўлады», — недзяржаўны палітычны і грамадзянскі орган на тэрыторыі Беларусі. Рада створаная з даручэння Святланы Ціханоўскай з мэтай прыняцця захадаў па стабілізацыі сітуацыі ў краіне, забеспячэння трансферу ўлады і абароны суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.[1]

У студзені 2023 года МУС Беларусі прызнала Каардынацыйную раду экстрэмісцкім фарміраваннем. Паводле беларускага заканадаўства, членам экстрэмісцкіх фарміраванняў пагражае пазбаўленне волі[2]. Раней, у 2021—2022 гадах, беларускія суды прызнавалі інтэрнэт-рэсурсы Рады экстрэмісцкімі матэрыяламі[3].

Першае скліканне

[правіць | правіць зыходнік]

У склад Рады першапачаткова ўвайшлі каля 70 чалавек. 19 жніўня абраны Прэзідыум з сямі чалавек:

Асноўны склад:

Другое скліканне

[правіць | правіць зыходнік]

Да лютага 2023 года скончыўся этап рэфармавання складу Каардынацыйнай рады. З гэтага часу Каардынацыйная рада пачала складацца з 22 старых членаў, 73 новых дэлегатак і дэлегатаў ад грамадскіх арганізацый і 15 самавылучэнцаў.

Трэццяе скліканне

[правіць | правіць зыходнік]
Размеркаванне мандатаў у Каардынацыйнай Радзе III-га склікання:      Спіс «Воля»: 6 мандатаў      Спіс «Еўрапейскі выбар»: 8 мандатаў      Спіс «Наша справа»: 6 мандатаў      Спіс «Незалежныя беларусы»: 8 мандатаў      Спіс «Блок Пракоп’ева — Ягорава»: 13 мандатаў      Спіс «Каманда Латушкі і Рух "За свабоду"»: 28 мандатаў      Спіс «Хопіць баяцца»: 3 мандаты      Спіс «Моладзевы наступ»: 8 мандатаў

28 мая 2024 года былі абвешчаны папярэднія вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду III-га склікання. Выбары праводзіліся з 25 па 27 мая ў электронным фармаце з праверкай праз беларускі пашпарт. Прынялі ўдзел у галасаванні 6723 выбаршчыкі[4]. Балатаваліся 12 спісаў, 1 спіс быў выключаны да пачатку выбараў[5].

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне

[правіць | правіць зыходнік]

26 кастрычніка 2020 года Каардынацыйная рада ўхваліла прынцыпы дзейнасці Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, якое ўзначаліў Павел Латушка. Заяўленыя мэты: забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады, стабілізацыя сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа[6].

З моманту стварэння Каардынацыйнай рады і абрання Прэзідыума іх сябры падвяргаюцца жорсткаму ціску з боку ўладаў Беларусі. 20 жніўня 2020 года Генеральная пракуратура па факце стварэння і дзейнасці КР узбудзіла крымінальную справу па арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), у рамках якой адбываліся выклікі на допыты як членаў Прэзідыума, так і іншых членаў рады. 25 жніўня 2020 года Канстытуцыйны суд Беларусі выказаў меркаванне аб тым, што стварэнне Каардынацыйнай рады з’яўлялася «антыканстытуцыйным»[7].

У снежні 2020 года Генеральная пракуратура распачала крымінальныя справы ў дачыненні Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Максіма Знака, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай і іншых асоб па факце стварэння экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім, г. зн. здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч. 1 ст. 361-1 Крымінальнага кодэксу.

6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Святлане Ціханоўскай 15 гадоў пазбаўлення волі, Павел Латушка атрымаў 18 гадоў зняволення, а Марыі Мароз, Вользе Кавальковай і Сяргею Дылеўскаму прызначылі па 12 гадоў[8].

Падчас выбараў у Каардынацыйную Раду III-га склікання Следчы камітэт Беларусі завёў крымінальныя справы на ўсіх, хто вырашыў удзельнічаць у выбарах. У сваёй заяве Камітэт зрабіў асобны акцэнт на тым, што ўдзельнікі выбараў маюць аб’екты нерухомасці і маёмасці на тэрыторыі Рэспублікі.[9]

У кастрычніку 2020 года Еўрапейскі парламент узнагародзіў беларускую апазіцыю, прадстаўленую ў тым ліку Каардынацыйнай радай, прэміяй «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава[10]. У спісе лаўрэатаў: Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская, Святлана Алексіевіч, Вольга Кавалькова, Вераніка Цапкала, Сяргей Ціханоўскі, Алесь Бяляцкі, Сяргей Дылеўскі, Сцяпан Пуціла, Мікалай Статкевіч[11].

У канцы жніўня 2020 года палітолаг Вольф Рубінчык заўважыў, што Рада «ціха ператварылася з органа „па забеспячэнні трансферу ўлады“ (мэту абвясціла Святлана Ціханоўская 14 жніўня, і гэта гучала цягам некалькіх дзён) у орган для „арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу“ — гэткае грувасткае і цьмянае мэтавызначэнне з’явілася на сайце КР у апошняй дэкадзе жніўня»[12].

  1. Координационный совет белорусской оппозиции объявил свою цель — новые выборы и мирная передача власти (руск.). Meduza (18:57, 18 августа 2020). Праверана 18 жніўня 2020.
  2. Сотрудников Офиса Тихановской записали в экстремисты (руск.). Голас Амерыкі (27 студзеня 2023). Праверана 22 сакавіка 2023.
  3. Республиканский список экстремистских материалов
  4. ВЫБАРЧАЯ КАМІСІЯ па правядзенні выбараў у Каардынацыйную Раду ІІІ склікання. ПАСТАНОВА аб папярэдніх выніках галасавання (недаступная спасылка). rada.vision (28 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2024. Праверана 28 мая 2024.
  5. На выбарах у Каардынацыйную раду прагаласавалі 6723 асобы. Мандаты размеркаваныя . belsat.eu. Праверана 28 мая 2024.
  6. belarus-nau.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2021. Праверана 1 лістапада 2021.
  7. https://belisrael.info/?p=25381
  8. tass.ru
  9. СК распачаў крымінальныя справы супраць усіх кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную раду . belsat.eu. Праверана 28 мая 2024.
  10. 2011 - 2020 | Preisträger | Sacharow-Preis | Europäisches Parlament (ням.). Праверана 22 кастрычніка 2020.
  11. Премія Європарламенту імені Сахарова присуджена опозиції Білорусі. Украінская праўда (22 кастрычніка 2020). Праверана 23 кастрычніка 2020.
  12. ashustin. Канец канікул на тутэйшы лад (англ.) (31 жніўня 2020). Праверана 28 мая 2024.