Уладзімір Сцяпанавіч Каранік

Уладзімір Сцяпанавіч Каранік
Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу
з 25 красавіка 2024
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка

Нараджэнне 8 студзеня 1973(1973-01-08)[1] (51 год)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук[1] (2006)
Месца працы
Узнагароды
ордэн Айчыны III ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Сцяпанавіч Каранік (нар. 8 студзеня 1973, Гродна) — беларускі медык і дзяржаўны дзеяч. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года)

Нарадзіўся 8 студзеня 1973 года ў Гродне. У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

З 1996 па 2011 год працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (раней — Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н. Н. Аляксандрава). З’яўляўся ўрачом-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзялення таракальнай онкапаталогіі, таракальным хірургам (загадчыкам) РНПЦ. З 2011 года займаў пасаду галоўнага ўрача Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера.

11 чэрвеня 2019 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Беларусі[2].

22 жніўня 2020 года прызначаны старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта[3].

Міжнародныя санкцыі

[правіць | правіць зыходнік]

17 снежня 2020 года Караніка ўнеслі ў Чорны спіс Еўрасаюза[4]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[5]. 18 лютага 2021 года Каранік трапіў у санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[6], 22 сакавіка 2021 года — Швейцарыі[7].

У жніўні 2023 года Канада таксама далучылася да санкцый супраць Караніка[8].

Кур’ёзныя выпадкі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Наведваючы прадпрыемства «Гродна Азот», Уладзімір Каранік заявіў, пра тое, што збіты падчас акцый пратэсту ў Беларусі супрацоўнікамі АМАП 16-гадовы падлетак, які знаходзіўся ў коме, «атрымаў у морду», таму што быў атручаны «псіхатропамі». Аднак адвакат падлетка абверг словы губернатара заявіўшы, што ў арганізме хлопца не было ні алкаголю, ні наркатычных рэчываў. Дакументальна гэта адлюстравана ў эпікрызе і гісторыі хваробы[9].

Зноскі

  1. а б в г д е https://minsknews.by/ministrom-zdravoohraneniya-stal-vladimir-karanik-chem-on-izvesten/
  2. Владимир Караник назначен министром здравоохранения 11.06.2019. // БелТА
  3. Лукашенко принял решение назначить Караника губернатором Гродненской области, областные депутаты поддержали // БелТА, 22 жніўня 2020. (руск.)
  4. Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі. Беларуская служба Радыё «Свабода» (17 снежня 2020). Праверана 9 верасня 2021.
  5. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  6. США и Великобритания ввели новые санкции против белорусских чиновников, судей и сотрудников силовых органов (руск.). Meduza (19 лютага 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  7. Searching for subjects of sanctions
  8. Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі пашырыла Канада. Наша Ніва (9 жніўня 2023).
  9. «Ну, естественно, в морду получил» — Караник рассказал рабочим «Гродно-Азота» про 16-летнего протестующего под психотропами. Но в медсправке все не так (руск.)(недаступная спасылка). Telegraf.by (27 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2021. Праверана 13 мая 2021.
  10. Караник: 9 Мая - праздник, неподвластный времени (руск.). БелТА (9 мая 2021). Праверана 13 мая 2021.
  11. Гродзенец патрапіў у топ-5 самых нелюбімых чыноўнікаў Беларусі. Хто гэта?
  12. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2020 года № 474 «Аб узнагароджанні»