Courage (фільм)
Адвага![]() | |
---|---|
Courage | |
![]() | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | Аляксей Палуян |
Прадзюсар | Ёрн Мёленкамп Мікалай Лаўранюк |
Сцэнарыст | Аляксей Палуян |
Аператар | Таццяна Гаўрыльчык Джэсі Мацух |
Працягласць | 90 хв. |
Краіна | ![]() ![]() |
Мова | беларуская руская |
Год | 2021 |
IMDb | ID 14035258 |
![]() |
«Courage» — дакументальны фільм беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна пра падзеі лета-восені 2020 года ў Беларусі[1].
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Кінакарціна дэманструе кадры, зробленыя на рэпетыцыях і выступах акцёраў «Свабоднага тэатра», на масавых пратэстах у канцы лета і пачатку восені 2020 года ў Мінску, на акцыі ў памяць забітага сілавікамі Аляксандра Тарайкоўскага, а таксама каля ізалятара на Акрэсціна. У працы ёсць таксама архіўныя кадры з 1990-х гадоў — дэманстрацый пратэсту і акцый у памяць пра зніклых апазіцыянераў.
Прэм’ера[правіць | правіць зыходнік]
Прэм’ера фільма адбылася 5 сакавіка 2021 года на Берлінскім міжнародным кінафестывалі ў рамках пазаконкурснай праграмы — секцыі «Berlinale Special».
Здымкі[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3e/%D0%9F%D1%80%D1%8D%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%82%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F_%D1%84%D1%96%D0%BB%D1%8C%D0%BC%D0%B0_%22Courage%22_%D0%90%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%81%D0%B5%D1%8F_%D0%9F%D0%B0%D0%BB%D1%83%D1%8F%D0%BD%D0%B0_%D1%9E_%D0%91%D1%8B%D0%B4%D0%B3%D0%B0%D1%88%D1%87%D1%8B_2.jpg/220px-%D0%9F%D1%80%D1%8D%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%82%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F_%D1%84%D1%96%D0%BB%D1%8C%D0%BC%D0%B0_%22Courage%22_%D0%90%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%81%D0%B5%D1%8F_%D0%9F%D0%B0%D0%BB%D1%83%D1%8F%D0%BD%D0%B0_%D1%9E_%D0%91%D1%8B%D0%B4%D0%B3%D0%B0%D1%88%D1%87%D1%8B_2.jpg)
Здымкі былі пачаты яшчэ ў канцы 2018 года. Першапачаткова планавалася расказаць пра тое, як жывецца і працуецца незалежным мастакам, якія кажуць тое, што яны лічаць праўдай, і закранаюць палітычныя тэмы ў сваім мастацтве.
Зноскі
- ↑ Мороз, Янина. Фильм, который не покажут в Беларуси Лукашенко (руск.). Deutsche Welle (5 сакавіка 2021). Праверана 23 верасня 2021.