Справа Марыі Калеснікавай і Максіма Знака
Справа Марыі Калеснікавай і Максіма Знака — судовае разбіральніцтва, якое праходзіла ў жніўні 2021 па абвінавачванні М. Калеснікавай і М. Знака ў спробе захапіць уладу ў Беларусі.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 г. абодва фігуранты працавалі ў штабе В. Бабарыкі, а падчас пратэстаў 2020 г. былі ўдзельнікамі Каардынацыйнай рады.
7 верасня Марыю Калеснікаву затрымалі ў Мінску. У ноч на 8 верасня пры спробе гвалтоўнага вывазу з Беларусі ва Украіну яна на мяжы парвала свой пашпарт і такім чынам засталася на беларускай тэрыторыі. На наступны дзень была змешчана ў СІЗА-1 у Мінску як падазраваная ў крымінальнай справе аб публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады[1]. Неўзабаве пасля гэтага Калеснікава была пераведзена ў жодзінскую турму[2].
Уначы 8 верасня М. Знак перастаў выходзіць на сувязь, пасля чаго, 9 верасня ягоны адвакат Дзмітрый Лаеўскі заявіў, што Знака паўторна выклікалі на допыт у Следчы камітэт. У той жа дзень стала вядома, што Знак стаў фігурантам крымінальнай справы пра магчымы «захоп улады» ў Беларусі, яго абвінавацілі ў «публічных закліках да захопу ўлады альбо сілавой змены канстытуцыйнага ладу краіны». Максім Знак быў узяты пад варту, яму было прад’яўленае абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 361 КК Беларусі (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы)[3]. 10 верасня Праваабарончы цэнтр «Вясна» і іншыя беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Максіма Знака палітвязнем[3].
11 верасня 2020 года Міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Максіма Знака вязнем сумлення[4]. Станам на 21 студзеня 2021 года знаходзіўся ў СІЗА-1 у Мінску[5].
Судовае разбіральніцтва пачалося 4 жніўня 2021 года. Крымінальная справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні, публічна была абвешчана толькі рэзалютыўная частка прысуду. 6 верасня Мінскі абласны суд прызнаў Марыю Калеснікаву і Максіма Знака вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса і прысудзіў Калеснікаву да 11 гадоў пазбаўлення волі і Знака да 10 гадоў пазбаўлення волі. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраванні такім фарміраваннем, публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады[6].
Зноскі
- ↑ news.tut.by Архівавана 10 верасня 2020.
- ↑ Weißrussland: Kolesnikowa in anderes Gefängnis verlegt (ням.). Österreichischer Rundfunk (12 верасня 2020). Праверана 14 красавіка 2021.
- ↑ а б Палітвязні. Максім Знак . prisoners.spring96.org. Архівавана з першакрыніцы 3-1-2021. Праверана 3-1-2021.
- ↑ Заявление. Беларусь: «Похищают лучших из нас». Произвольные аресты и принудительные высылки из страны ведущих оппозиционеров (руск.). eurasia.amnesty.org (11 верасня 2020). Праверана 3-1-2021.
- ↑ Письма из «таких мест». Юрист Максим Знак: «Там в прекрасном далеко просто должно быть хорошо» (руск.). Брестская газета (29 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2021. Праверана 30 студзеня 2021.
- ↑ zviazda.by