Раман Ігаравіч Бандарэнка
Раман Ігаравіч Бандарэнка | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Раман Ігаравіч Бандарэнка |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 1 жніўня 1989 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лістапада 2020 (31 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раман Ігаравіч Бандарэнка (1 жніўня 1989, Мінск — 12 лістапада 2020, Мінск) — беларускі мастак, загінулы ў час пратэстаў у Беларусі 2020–2021 гадоў[1][2]. Паводле паведамленняў СМІ, забіты сіламі бяспекі рэжыму Лукашэнкі[3][4].
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мінску. Паводле адукацыі — мастак, скончыў Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Праходзіў тэрміновую службу ў 3-й АБрСП (в/ч 3214) Унутраных войскаў МУС Беларусі[1].
Жыў на вуліцы Чарвякова, вучыў дзяцей маляваць. Апошні час працаваў дырэктарам крамы «Востраў чысціні». Паводле слоў родных, праблем з міліцыяй ніколі не меў, на акцыі пратэсту і маршы не хадзіў[1].
Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[5].
Гібель
[правіць | правіць зыходнік]11 лістапада 2020 года пабачыўшы ў чаце, што невядомыя чарговы раз зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі на «Плошчы Перамен», паблізу яго дома, Раман Бандарэнка выйшаў паразмаўляць з імі. Назва «Плошча Перамен» прыжылася пасля таго, як жыхары жылога комплексу ў квартале між вуліцамі Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскім трактам намалявалі на адной са сцен мурал з дыджэямі перамен. Мурал замалёўвалі рознымі спосабамі звыш 10 разоў, але жыхары яго аднаўлялі. У квартале склалася моцная супольнасць. Жыхары запрашалі музыкаў на вечаровыя канцэрты, самаадукоўваліся на лекцыях і ўпрыгожвалі прастору нацыянальнай сімволікай.
Каля 22-й гадзіны ў двор прыехалі людзі ў цывільным і масках, пачалі зразаць стужкі, потым напалі на жыхароў, якія выйшлі з імі размаўляць. Пазней у СМІ з’явілася версія, што на Рамана Бандарэнку напаў прафесійны кікбаксёр Дзмітрый Шакута[6]. Невядомыя збілі Рамана Бандарэнку, пасля чаго адвезлі ў Цэнтральнае РУУС , а адтуль без прытомнасці ў бальніцу[7].
Раман Бандарэнка трапіў у Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі а 00:05 12 лістапада 2020 года з вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, знаходзіўся ў затарможаным стане, але ў аперацыйную яго прывезлі ўжо ў коме[8]. Аперацыя доўжылася некалькі гадзін, аднак стан яго пагаршаўся, увечары ён памёр[9].
Расследаванне
[правіць | правіць зыходнік]27 студзеня 2021 года ініцыятыва «BYPOL» апублікавала расследаванне па факце гібелі Рамана Бандарэнкі[10]. Паводле BYPOL, дзякуючы атрыманым аўдыёзапісам і білінгу нумароў мабільных тэлефонаў, ім удалося пэўна вызначыць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства[10]:
- Дзмітрый Віктаравіч Шакута (чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу),
- Дзмітрый Юр’евіч Баскаў (кіраўнік федэрацыі хакея),
- Наталля Мікалаеўна Эйсмант (прэс-сакратарка Лукашэнкі),
- Ганна Міхайлаўна Эйсмант (вядучая спартыўных навін, сястра мужа Наталлі Эйсмант -- Івана Эйсманта),
- Павел Уладзіміравіч Воўчак (хакеіст, член хакейнай каманды Лукашэнкі),
- Жанета Мікалаеўна Воўчак (псіхолаг, жонка Паўла Воўчака),
- Сяргей Васільевіч Сарман (супрацоўнік САХР),
- Сяргей Міхайлавіч Анцюфееў (супрацоўнік САХР),
- Алег Ігаравіч Буйкевіч (супрацоўнік САХР),
- Раман Вітальевіч Савенка (супрацоўнік САХР),
- Яўген Уладзіміравіч Ціманоўскі (супрацоўнік САХР),
- Руслан Аляксандравіч Куляшоў (супрацоўнік АМАП),
- Раман Аляксандравіч Крывашэін (супрацоўнік АМАП),
- Аляксей Валер’евіч Бабкоў (супрацоўнік Цэнтральнага РУУС Мінска ).
18 лютага 2021 года Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь распачала крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 147 Крымінальнага кодэксу Беларусі па факце наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула смерць па неасцярожнасці[11][12]. 17 верасня 2021 года Генеральная пракуратура прыпыніла справу, бо не змагла знайсці, каго прыцягнуць да крымінальнай адказнасці[13].
24 верасня 2021 года «BYPOL» абнародавала зліў размоваў супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама датычна забойства Бандарэнкі. У размове 11 лістапада 2020 года камандзір групы АМАПу Руслан Куляшоў паведаміў камандзіру АМАПу ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыю Балабе, што кікбаксёр Дзмітрый Шакута траўмаваў Бандарэнку пры выкраданні на вуліцы Чарвякова ў Мінску. 12 лістапада 2020 года начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Грыб пацвердзіў у тэлефоннай размове Балабу, што чэрапна-мазгавую траўму Бандарэнку нанёс Шакута, што засведчана на выкладзеным у Сеціве відэазапісе[13][14].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Увечары 12 лістапада 2020 года некалькі тысяч беларусаў прыйшлі і прыехалі на «Плошчу Перамен», каб аддаць даніну памяці Раману Бандарэнку[5]. У розных раёнах Мінска і іншых гарадоў Беларусі, а таксама за мяжой людзі выйшлі на вулічныя акцыі памяці і наступным днём[5]. Акцыі памяці суправаджаліся затрыманнямі іх удзельнікаў, напрыклад у Брэсце і Баранавічах[15].
Святлана Ціханоўская выказала спачуванні родным нябожчыка. Паводле яе слоў, Раман Бандарэнка быў забіты памагатымі рэжыму. «Ён стаў нявіннай ахвярай бесчалавечнай сістэмы, якая лічыць жыцці людзей выдаткамі ўлады, і на яго месцы мог апынуцца любы мірны чалавек». Павел Латушка сказаў: «Мне складана выказаць словамі боль ад таго, што адбылося, і пагарду да ўдзельнікаў чарговага злачынства супраць людзей». «Чарговая ахвяра тэрору, чарговая ахвяра насілля», — так характарызаваў смерць Рамана Бандарэнкі біскуп Юрый Касабуцкі на імшы памяці забітага 13 лістапада[16].
У заяве ад 13 лістапада 2020 года ЕС асудзіў жорсткасць з боку пераапранутых у цывільнае супрацоўнікаў міліцыі і выказаў спачуванні сям’і і сябрам Рамана Бандарэнкі[17][18]. Спачуванні ў сувязі з гібеллю Рамана Бандарэнкі выказалі Міністэрствы замежных спраў Латвіі і Літвы[19], кіраўнік апошняга, Лінас Лінкявічус выказаўся ў сваім Твітэры, што яго «ашаламляюць цынізм, жорсткасць рэжыму і грубае ігнараванне памкненні людзей да перамен»[20]. Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу?! заявіў, што забойства Бандарэнкі павінна выклікаць новыя санкцыі ад Еўрасаюзу супраць беларускіх уладаў[21]. У заяве пасольства ЗША ў Беларусі было сказана, што Злучаныя Штаты ўзрушаныя і ўстрывожаныя жудаснымі абставінамі смерці Рамана Бандарэнкі, выказваліся спачуванні яго сям’і і салідарнасць з усім беларускім народам, які аплаквае яго страту. Таксама змяшчаўся заклік да ўладаў правесці празрыстае расследаванне і прыцягнуць да адказнасці вінаватых, асуджаўся гвалт і падаўленне мірных дэманстрантаў[22]. Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека выказалася наконт забойства і заклікала ўлады да публічнага расследавання[23].
Пра гібель Рамана Бандарэнкі напісалі ці выпусцілі сюжэты як беларускія, так і замежныя СМІ, у тым ліку такія буйныя, як Белсат[24], U.S. News & World Report[25], Meduza[26], РИА Новости[27], руская служба BBC[28], Настоящее время[29], Associated Press[30], Libération[31], TVP Info[32], Washington Post[33], bne IntelliNews[34], ČT24[35] і іншыя[36][37].
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што спачувае бацькам загінулага: «Я шчыра спачуваю бацькам. Калі чалавек сыходзіць з жыцця, гэта блага, пагатоў, малады чалавек», — і тут жа заявіў, што смерць Рамана Бандарэнкі стала вынікам канфлікту паміж тымі, хто вывешваў «калабарацыянісцкія прафашысцкія сцягі», і тымі, хто іх зразаў, а сам загінулы быў п’яны. Лукашэнка даручыў Генеральнай пракуратуры ўзяць пад кантроль расследаванне гібелі Рамана Бандарэнкі[38]. На думку Лукашэнкі і прарэжымных сродкаў масавай інфармацыі, Раман Бандарэнка быў «сакральнай ахвярай», якую чакалі; што быццам апісана ў «метадычках каляровых рэвалюцый»[39][40][41].
Палкоўнік у адстаўцы Андрэй Кітоў, былы камандзір атраду спецыяльнага прызначэння, у сваім каментары пра смерць Рамана Бандарэнкі адзначыў, што гэта трагедыя не аднаго чалавека, а цэлага народу. І гэта асабліва моцны ўдар па байцах той самай часці 3214, у якой ён служыў[42].
Шматлікія беларускія дзеячы культуры змянялі свае аватары ў сацсетках на чорныя выявы, запісвалі жалобныя інтэрнэт-публікацыі з гэтай нагоды, выказвалі спачуванні блізкім і сваякам Рамана[43].
15 лістапада ў Мінску прайшоў марш памяці Рамана Бандарэнкі. Першапачаткова сілавікі рэжыму Лукашэнкі перашкодзілі ўтварыцца вялікай калоне дэманстрантаў. Людзі разбягаліся, але ўпарта вярталіся на маршрут да «Плошчы Перамен». Супраць дэманстрантаў былі ўжыты спецсродкі: святлошумавыя гранаты і слезацечны газ. Некаторых затрыманых моцна збівалі дубінкамі. Марш у Мінску завяршыўся разгромам «Плошчы Перамен»[5], на якую прыбыла велізарная колькасць сілавікоў рэжыму Лукашэнкі, якіх было ў некалькі разоў больш чым пратэстуючых. Усё скончылася масавым затрыманнем і зачысткай ды апаганьваннем мемарыяла Рамана Бандарэнкі[5][44]. Трансляцыю падзей з «Плошчы Перамен» вёў «Белсат» (журналісткі тэлеканала Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова былі пасля гэтага арыштаваны, а ў лютым 2021 года атрымалі па два гады зняволення[45])[46]. Пратэсты ў памяць Рамана Бандарэнкі таксама прайшлі ў Гомелі, Віцебску, Гродне, Баранавічах, Лідзе, Салігорску, Маладзечне, Жодзіне, Брэсце, Навагрудку і іншых гарадах.
19 лістапада 2020 года амбасадар ЗША ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе Джым Гілмар выступіў з заявай адносна забітага Рамана Бандарэнкі і таго, што яго суайчыннікам не дазволілі аплакваць страту, паколькі сілы бяспекі ўжылі гвалт, каб разагнаць і арыштаваць больш за 1200 чалавек, бязлітасна знеслі стыхійныя помнікі ў Мінску і па ўсёй краіне 15 лістапада, назваўшы такія дзеянні прыкметай «беспакаранасці, з якой беларускія сілы бяспекі працягваюць жорсткае падаўленне мірных дэманстрантаў»[47].
26 лістапада 2020 года Еўрапейскі парламент абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі[48][49]. Вынікам абмеркавання стала прыняцце рэзалюцыі «з нагоды працягу парушэння правоў чалавека ў Беларусі, у прыватнасці забойства Рамана Бандарэнкі», падтрыманай абсалютнай большасцю дэпутатаў, з заклікам «хуткага, дбайнага, бесстаронняга і незалежнага расследавання смерці»[50].
На 27 лістапада 2020 года крымінальная справа па факце смерці Бандарэнкі не была распачатая, у той час як былі затрыманы па крымінальнай справе журналіст TUT.BY Кацярына Барысевіч і ўрач Арцём Сарокін, якія паведамілі медыцынскую інфармацыю, што забіты быў абсалютна цвярозы, што абвяргае словы Аляксандра Лукашэнкі і Наталлі Качанавай аб тым, што Бандарэнка быў п’яны. Amnesty International прызнала журналістку і лекара вязнямі сумлення. Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Барысевіч палітычнай зняволенай[51]. Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі сказаў, што ўлады змагаюцца не з праблемай, а са СМІ: «Яны думаюць, што калі прэса не будзе пісаць пра Бандарэнку, то людзі не даведаюцца пра гэта. Яны, вядома ж, усё пазнаюць, але СМІ ўсё адно трапляюць пад удар»[52].
9 жніўня 2021 года Дзмітрый Шакута быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за «гвалтоўную атаку на Рамана Бандарэнку» і перадачу яго міліцыі[53][54].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]24 лістапада 2022 года Бандарэнка быў пасмяротна ўзнагароджаны медалём Ордэна Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[55]. У чэрвені 2023 года таксама ўзганароджаны медалём «Гонар і годнасць» ад Аб’яднанага пераходнага кабінета. Медаль з рук Святланы Ціханоўскай атрымала сястра Рамана[56].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Песні-прысвячэнні Раману Бандарэнку запісалі беларускія музыканты: Ганна Шаркунова — «Малюнкі на сцяне»[57], «Стары Ольса» — «Штурм замка Пулен»[58], Піт Паўлаў — «Вараны коню»[58], Дзядзя Ваня — «Я выходжу»[58], Аляксандр Памідораў — «Мы выходзім»[58].
Мастачка Вольга Якубоўская, вядомая серыяй выяў на тэму беларускіх пратэстаў, адну з іх прысвяціла гібелі Рамана Бандарэнкі і стварыла карціну «Я выходжу!»[59]. Мінскі мастак Андрэй Дубінін у снежні 2020 года прысвяціў Р. Бандарэнку карціну «Ромка, выходзь!»[60].
Раману Бандарэнку прысвечаны фільм Настассі Ярамеевай «Колеры нацыі», зняты ў 2021 годзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в «Шансы на выживание — 1 из 1000». В Минске силовики в штатском избили мужчину за бело-красно-белые ленты, он умер в реанимации (руск.). Настоящее время (12 лістапада 2020).
- ↑ mes/AFP. Belarus: Mann nach brutaler Attacke in Minsk gestorben (ням.). Der Spiegel (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2020. Праверана 12 лістапада 2020.
- ↑ Shotter, James. Violent crackdown fails to silence Belarus protesters (англ.). Financial Times (2 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 5 снежня 2020.
- ↑ КЕ. Месяц после гибели Романа Бондаренко. Что мы выяснили за это время? (руск.). TUT.BY (12 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2020. Праверана 13 снежня 2020.
- ↑ а б в г д Орлова, Ольга (2020-11-20). "Вышел и не вернулся". Брестская газета(руск.) (47 (936)): 8.
{{cite journal}}
:|access-date=
патрабуе|url=
(даведка)Папярэджанні CS1: date і year (спасылка) - ↑ Мужчина в сером костюме, который напал на Романа на «Площади перемен», очень похож на известного спортсмена (руск.). TUT.BY (14 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 18 лістапада 2020.
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Борисевич, Катерина. «В операционную привезли уже в коме». Неизвестные во дворе снимали ленты, избили парня, он в реанимации (руск.). TUT.BY (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2020. Праверана 18 лістапада 2020.
- ↑ Памёр збіты Раман Бандарэнка з Плошчы перамен, Наша Ніва, 12 лістапада 2020 г.
- ↑ а б «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко (руск.). TUT.BY (27 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 27 студзеня 2021.
- ↑ "Генпракуратура распачала крымінальную справу па факце сьмерці Рамана Бандарэнкі". Газэта «Зьвязда». 18 лютага 2021. Праверана 19 лютага 2021.
- ↑ Возбуждено уголовное дело по факту смерти Романа Бондаренко Архівавана 19 лютага 2021.
- ↑ а б ByPol расказаў новыя акалічнасці падзеяў вакол смерці Рамана Бандарэнкі . Беларуская служба Радыё «Свабода». Новы Час (24 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2021. Праверана 28 верасня 2021.
- ↑ З'явілася дадатковае расследаванне па смерці Бандарэнкі. Якія новыя рэчы адтуль вядомыя? . Наша Ніва (24 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2021. Праверана 28 верасня 2021.
- ↑ Служба информации «БГ» (2020-11-20). "В Бресте задерживали на улице, в Барановичах — в аптеке". Брестская газета(руск.) (47 (936)): 3.
{{cite journal}}
:|access-date=
патрабуе|url=
(даведка) - ↑ nashaniva.by
- ↑ Беларусь: заявление пресс-секретаря Европейской службы внешних действий в связи со смертью Романа Бондаренко (руск.). EEAS - European Commission. Праверана 13 лістапада 2020.
- ↑ Еўрасаюз прыгразіў Мінску новымі санкцыямі з-за гібелі Рамана Бандарэнкі (недаступная спасылка). Наша Ніва. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2020. Праверана 13 лістапада 2020.
- ↑ Главы МИД Литвы и Латвии выразили соболезнования в связи со смертью Романа Бондаренко Архівавана 13 лістапада 2020. (руск.)
- ↑ Пост Лінаса Лінкявічуса (англ.)
- ↑ Reinsalu: Killing of Bandarenka must bring new EU sanctions on Belarus (англ.)
- ↑ by.usembassy.gov
- ↑ OHCHR | Press briefing notes on Belarus (англ.). Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (13 лістапада 2020). Праверана 13 лістапада 2020.
- ↑ Збіты Рома Бандарэнка памёр. 96 дзень пратэстаў | Роман Бондаренко умер. 96 день протестов
- ↑ Candles and Condemnation as Thousands Mourn Death of Belarus Protester (англ.)
- ↑ В Минске умер 31-летний сторонник оппозиции Роман Бондаренко, которого избили на «Площади перемен». На акцию его памяти пришли тысячи людей (руск.)
- ↑ Умер избитый в Минске Роман Бондаренко (руск.)
- ↑ В Минске умер Роман Бондаренко. Его избили из-за бело-красно-белого флага (руск.)
- ↑ В реанимации умер избитый людьми в штатском в Минске Роман Бондаренко (руск.)
- ↑ Outrage in Belarus, EU after opposition supporter death (англ.)
- ↑ Raman Bandarenka, nouvelle victime de la répression en Biélorussie (фр.)
- ↑ Zmarł skatowany 31-latek. Napastnikami mieli być funkcjonariusze białoruskiej bezpieki (польск.)
- ↑ Outrage in Belarus, EU after opposition supporter death Архівавана 18 лістапада 2020. (англ.)
- ↑ An outpouring of grief, anger and frustration in Minsk as police beat another protester to death (англ.)
- ↑ Podle běloruských úřadů měl zemřelý aktivista otravu alkoholem, lékaři to však odmítají (чэшск.)
- ↑ Raman Bandarenka, nueva víctima de la represión en Bielorrusia Архівавана 18 лістапада 2020. (ісп.)
- ↑ Outrage in Belarus, EU after opposition supporter death Архівавана 18 лістапада 2020. (англ.)
- ↑ belta.by
- ↑ Оппозиция Беларуси лепит «сакральную жертву»? . ТВ Царьград (2020.11.12.).
- ↑ Елена Острякова.. Зловещая жертва оживляет Евромайдан . Политнавигатор (2020.11.13.).
- ↑ Лукашенко поручил взять под серьезнейший контроль расследование обстоятельств смерти Романа Бондаренко (руск.). БЕЛТА (2020.11.13).
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 14 лістапада 2020.
- ↑ «Беларусь захвачена бандитами». Как белорусские звезды реагируют на смерть Романа Бондаренко(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ nashaniva.by . Наша Ніва (15 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ Польскі прэзыдэнт заклікаў улады Беларусі амніставаць асуджаных журналістак «Белсату» . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА . Радыё «Свабода» (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ On Human Rights Violations in Belarus (англ.). Пасольства ЗША ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (19 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 26 лістапада 2020.
- ↑ Ужывую / Европарламент — Ситуация в Беларуси. Нарушения прав человека — убийство Романа Бондаренко. 26.11.2020 // in time Ukraine. 26 ноября 2020.
- ↑ Усиление санкций, отмена ЧМ по хоккею и «внутренний терроризм». Евродепутаты эмоционально обсудили ситуацию в Беларуси Архівавана 27 лістапада 2020. // TUT.BY, 26.11.2020
- ↑ Санкции, международное расследование преступлений. Европарламент принял новую резолюцию по Беларуси (руск.). TUT.BY (26 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 26 лістапада 2020.
- ↑ Гуштын, Адар'я. Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели в СИЗО на Володарского. Письма ей почти не доходят (руск.). TUT.BY (27 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
- ↑ Александровская, Богдана. Ходьба по минному полю. Как в Беларуси сейчас работают журналисты (руск.). Deutsche Welle (25 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 4 снежня 2020.
- ↑ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні
- ↑ «Прыгнёт з моцных нараджае волатаў». Ціханоўская ўручыла ў Варшаве ўзнагароды. 14.06.2023 // Наша Ніва
- ↑ «В каждом из нас живи!» Анна Шаркунова посвятила песню Роме Бондаренко Архівавана 31 сакавіка 2022. (руск.)
- ↑ а б в г «Я выхожу, чтобы жить». Белорусские музыканты посвящают песни погибшему парню со «двора перемен» Архівавана 16 лістапада 2020. (руск.)
- ↑ Я выходжу!
- ↑ https://belisrael.info/?p=26813
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сястра Рамана Бандарэнкі — пра сяброў з часткі 3214, карціны і сям’ю. ВІДЭА Архівавана 13 лістапада 2020.
- Як улады хаваюць свае злачынствы. ВІДЭА // Настоящее время, Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 22 сакавіка 2021