2022
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2022 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
2022 — невысакосны год, пачынаецца ў суботу.
Па рашэнні ААН 2022 год быў абвешчаны Міжнародным годам саматужнага рыбалоўства і аквакультуры.[1]
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Студзень
[правіць | правіць зыходнік]- 1 студзеня: У Саудаўскай Аравіі стартавала ралі «Дакар-2022».
- 2 студзеня: У Казахстане ўспыхнулі пратэсты.
- 3 студзеня: Пяць ядзерных дзяржаў падпісалі сумесную заяву аб прадухіленні ядзернай вайны і недапушчэнні гонкі ўзбраенняў.
- 4 студзеня: На паўночным захадзе Нігерыі пачалася хваля масавых забойстваў.
- 5 студзеня: Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў змяніў Нурсултана Назарбаева на пасадзе старшыні Савета бяспекі краіны.
- 6 студзеня: У Казахстане ў сувязі з масавымі пратэстамі былі разгорнутыя міратворчыя сілы АДКБ.
- 8 студзеня: Абрынулася частка пуцеправода па праспекце Пераможцаў у Мінску.
- 14 студзеня:
- Ралі-рэйд «Дакар-2022» фінішавала ў Джыдзе (Саудаўская Аравія).
- Здзейснена кібератака на сайты дзяржаўных устаноў Украіны.
- 17 студзеня: Польскі нападнік Роберт Левандоўскі прызнаны найлепшым футбалістам свету паводле версіі ФІФА.
- 18 студзеня: Мальтыйскі палітык Раберта Мецола была абрана старшынёй Еўрапарламента.
- 20 студзеня: Бельгійка Зара Рутэрфорд стала самай маладой жанчынай-пілотам, якая здзейсніла адзіночны кругасветны пералёт.
- 22 студзеня: У Канадзе ўспыхнулі пратэсты кіроўцаў грузавікоў.
- 24 студзеня: Падчас ваеннага перавароту ў Буркіна-Фасо быў скінуты прэзідэнт Рок Кабарэ.
- 29 студзеня: Серджа Матарэла пераабраны на пасаду Прэзідэнта Італіі.
- 30 студзеня: Іспанец Рафаэль Надаль выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе, атрымаўшы дваццаць першы тытул на турнірах Вялікага шлема.
- 31 студзеня: Галоўным трэнерам зборнай Польшчы па футболе прызначаны Чэслаў Міхневіч.
Люты
[правіць | правіць зыходнік]- 3 лютага: Падчас аперацыі амерыканскіх вайскоўцаў на паўночным захадзе Сірыі забіты лідар ІД Абу Ібрагім аль-Хашымі аль-Курашы.
- 4 лютага: У Пекіне ўрачыста адкрыліся XXIV зімовыя Алімпійскія гульні.
- 4 лютага: Створаны Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- 6 лютага: Зборная Сенегала ў фінале Кубка афрыканскіх нацый па футболе ў Яундэ (Камерун) перамагла зборную Егіпта і ўпершыню выйграла трафей.
- 10 лютага: Адкрыты для руху пуцеправод па праспекце Пераможцаў у Мінску.
- 14 лютага: Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова названа беларуская паэтэса Антаніна Хатэнка.
- 20 лютага: У Пекіне ўрачыста закрыліся XXIV зімовыя Алімпійскія гульні.
- 20 лютага: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі благаславіў мемарыяльную дошку ў памяць пра айца Казіміра Жыліса, усталяваную на сцяне касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры.
- 21 лютага: Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб прызнанні самаабвешчаных на ўсходзе Украіны ДНР і ЛНР і дагаворы з імі.
- 24 лютага: Расія пачала ваеннае ўварванне ва Украіну.
- 25 лютага: Адбылася 47-я цырымонія прысуджэння кінапрэміі «Сезар».
- 27 лютага: Асноўны дзень галасавання на рэферэндуме ў Беларусі, антываенныя пратэсты.
Сакавік
[правіць | правіць зыходнік]- 1 сакавіка: Еўрапарламент падтрымаў рэзалюцыю аб прадастаўленні Украіне статуса краіны-кандыдата на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз.
- 2 сакавіка: Расійскія войскі ўзялі пад кантроль горад Херсон.
- 4 сакавіка: Двое баевікоў «Ісламскай дзяржавы» здзейснілі тэракт у шыіцкай мячэці Пешавара (Хайбер-Пахтунхва, Пакістан).
- 5 сакавіка: Адбыўся матч за Суперкубак Беларусі па футболе 2022, перамогу атрымаў БАТЭ з Барысава.
- 10 сакавіка: Абу аль-Хасан аль-Хашымі аль-Курашы стаў трэцім халіфам «Ісламскай дзяржавы», заняўшы месца загінулага Абу Ібрагіма аль-Хашымі аль-Курашы.
- 11 сакавіка: Габрыэль Борыч заступіў на пасаду Прэзідэнта Чылі і стаў самым маладым кіраўніком у гісторыі краіны.
- 12 сакавіка: Прэзідэнцкія выбары ў Туркменістане.
- 13 сакавіка: КВІР Ірана здзейсніў ракетны абстрэл горада Эрбіль у Іракскім Курдыстане.
- 15 сакавіка: Пачаліся пратэсты на Шры-Ланцы, выкліканыя эканамічным крызісам у краіне.
- 16 сакавіка: Камітэт міністраў Савета Еўропы прыняў рашэнне аб спыненні паўнамоцтваў Расіі ў арганізацыі.
- 18 сакавіка:
- Стартаваў сезон Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе.
- Адкрыты мост Дарданэлы ў Турцыі, які стаў самым доўгім вісячым мостам у свеце.
- 19 сакавіка: Сердар Бердымухамедаў заступіў на пасаду Прэзідэнта Туркменістана, змяніўшы свайго бацьку.
- 20 сакавіка: Шведскі лёгкаатлет Арман Дзюпланціс усталяваў рэкорд свету ў скачках з шастом, узяўшы вышыню 6 м 20 см.
- 22 сакавіка: На з’ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі старшынёй арганізацыі абраны Аляксандр Карлюкевіч.
- 27 сакавіка: Адбылася 94-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар».
Красавік
[правіць | правіць зыходнік]- 3 красавіка: Дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Вучыч атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Сербіі.
- 7 красавіка: Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб прыпыненні членства Расіі ў Савеце па правах чалавека.
- 8 красавіка: Ракетны ўдар нанесены па чыгуначным вакзале ў Краматорску, загінулі дзясяткі людзей.
- 10 красавіка: Прэм’ер-міністр Пакістана Імран Хан адхілены ад пасады.
- 14 красавіка: Флагманскі карабель Чарнаморскага флоту Расіі ракетны крэйсер «Масква» затануў.
- 15 красавіка: Штурм мячэці Аль-Акса праведзены сіламі ізраільскай паліцыі.
- 17 красавіка: Пачалася ваенная аперацыя Турцыі ў Іраку.
- 23 красавіка: Футбольны клуб «Баварыя Мюнхен» стаў чэмпіёнам нямецкай Бундэслігі ў дзясяты раз запар.
- 24 красавіка: На прэзідэнцкіх выбарах у Францыі перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік краіны Эмануэль Макрон.
- 25 красавіка: Найбагацейшы чалавек свету Ілан Маск заключыў пагадненне аб пакупцы сацыяльнай сеткі і платформы мікраблогінгу Twitter.
- 26 красавіка: Адбылася сустрэча ў Рамштайне міністраў абароны больш чым 40 краін на базе ВПС ЗША для сінхранізацыі і паскарэння паставак зброі Украіне.
- 30 красавіка: Сонечнае зацьменне ў Паўднёвай Амерыцы, на частцы акваторыі Ціхага і Атлантычнага акіянаў і ўзбярэжжы Антарктыды.
Май
[правіць | правіць зыходнік]- 2 мая: Роні О’Саліван атрымаў перамогу ў фінале Чэмпіянату свету па снукеры і выйграў сёмы найвышэйшы тытул у кар’еры.
- 9 мая: Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб ленд-лізе для Украіны.
- 10 мая: Каталін Новак прыступіла да абавязкаў Прэзідэнта Венгрыі, стаўшы першай жанчынай на гэтай пасадзе.
- 14 мая:
- Фінал конкурса песні Еўрабачанне, перамогу атрымаў прадстаўнік Украіны гурт Kalush Orchestra з песняй «Стэфанія» .
- Масавае забойства ў Буфала.
- 18 мая: Фінляндыя і Швецыя падалі афіцыйныя заяўкі на далучэнне да НАТА.
- 21 мая: Футбольны клуб «Гомель» атрымаў перамогу ў фінале Кубка Беларусі.
- 24 мая: Здзейснена масавае забойства ў пачатковай школе «Роб».
- 27 мая: Украінская Праваслаўная Царква прыняла рашэнне аб сваёй поўнай самастойнасці і незалежнасці.
- 28 мая:
- Футбольны клуб «Рэал Мадрыд» у чатырнаццаты раз перамог у фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА;
- Завяршыўся 75-ы Канскі міжнародны кінафестываль.
- 29 мая:
- Улады Нарвегіі афіцыйную назву Беларусі змянілі з Hviterussland на Belarus;
- Зборная Фінляндыі выйграла Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай.
- Здарылася катастрофа DHC-6 у Мустангу.
Чэрвень
[правіць | правіць зыходнік]- 3 чэрвеня: У Гродне распачаўся XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.
- 4 чэрвеня: Польская тэнісістка Іга Свёнтак выйграла фінал Адкрытага чэмпіянату Францыі, атрымаўшы перамогу ў 35-й гульні запар.
- 5 чэрвеня: Здзейснены тэракт у касцёле Ова ў Нігерыі.
- 11 чэрвеня: Жанін Аньес, якая раней выконвала абавязкі прэзідэнта Балівіі, прысуджана да 10 гадоў зняволення па абвінавачанні ў дзяржаўным перавароце.
- 14 чэрвеня: Данія і Канада падпісалі пагадненне аб падзеле спрэчнага вострава Ганса, паклаўшы канец 38-гадоваму тэрытарыяльнаму канфлікту.
- 18 чэрвеня: Літва абмежавала транзітныя грузаперавозкі паміж расійскай Калінінградскай вобласцю і астатняй тэрыторыяй Расіі.
- 21 чэрвеня: Стартавала Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2022/2023.
- 22 чэрвеня: Каля паўтары тысячы чалавек загінулі ў выніку землятрасення на мяжы Афганістана і Пакістана.
- 23 чэрвеня: Еўрапейскі савет ухваліў статус краін-кандыдатаў на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз для Украіны і Малдовы.
- 27 чэрвеня:
- У выніку расійскага ракетнага ўдара ў гандлёвым цэнтры ў Крамянчугу загінула не менш за 19 чалавек, раненні атрымалі больш за 50 чалавек.
- У Акабе (Іарданія) здарылася масавае атручэнне хлорам пасля аварыі ў порце.
- 30 чэрвеня: Расійскія войскі пакінулі Змяіны востраў у Чорным моры.
Ліпень
[правіць | правіць зыходнік]- 2 ліпеня: Успыхнулі пратэсты ў Паўночнай Македоніі.
- 4 ліпеня: Падчас парада ў гонар Дня незалежнасці ЗША ў Хайленд-Парку, прыгарадзе Чыкага, адбылася стральба, у выніку якой загінулі сем чалавек.
- 8 ліпеня: Былы прэм’ер-міністр Японіі Сіндза Абэ памёр пасля ўзброенага нападзення.
- 9 ліпеня: Падчас пратэстаў на Шры-Ланцы дэманстранты захапілі рэзідэнцыю прэзідэнта Гатабая Раджапаксэ.
- 11 ліпеня: Апублікавана першая выява, атрыманая касмічным тэлескопам «Джэймс Уэб».
- 16 ліпеня: Украінскі самалёт Ан-12, які выконваў грузавы рэйс з Сербіі ў Бангладэш, пацярпеў крушэнне ў Грэцыі.
- 17 ліпеня: У Бірмінгеме (ЗША) завяршыліся Сусветныя гульні 2022 .
- 19 ліпеня: Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць асацыяцыі «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў».
- 20 ліпеня: Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі апублікавала справаздачу аб інцыдэнце з рэйсам Ryanair 4978, які адбыўся 23 мая 2021 года ў Беларусі.
- 23 ліпеня: Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла ўспышку воспы малпаў надзвычайнай падзеяй міжнароднага значэння.
- 24 ліпеня: У Юджыне (ЗША) завяршыўся Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы , шведскі лёгкаатлет Арман Дзюпланціс усталяваў рэкорд свету ў скачках з шастом, узяўшы вышыню 6 м 21 см.
- 31 ліпеня: У выніку ўдару амерыканскага беспілотніка ў Кабуле забіты лідар тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда» Айман аз-Завахіры.
Жнівень
[правіць | правіць зыходнік]- 1 жніўня: Пачаліся ўзброеныя сутыкненні ў Нагорным Карабаху.
- 2 жніўня: На фоне кітайска-тайваньскага крызісу дэлегацыя на чале са спікерам Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі прыбыла ў Тайбэй.
- 7 жніўня: У сувязі з абвяшчэннем перамір’я Ізраіль прыпыніў ваенную аперацыю ў Палесціне.
- 12 жніўня:
- У Цэтынэ (Чарнагорыя) адбылося масавае забойства, якое стала найбуйнейшым у гісторыі краіны.
- На пісьменніка Салмана Рушдзі здзейснены напад, ён атрымаў раненні.
- 14 жніўня:
- 16 жніўня: Узгаранне на ваенным складзе ў Джанкойскім раёне ў Крыме, нанесены ўрон грамадзянскім аб’ектам.
- 25 жніўня: Урад Пакістана абвясціў надзвычайнае становішча з-за катастрафічнай паводкі.
- 26 жніўня: Азербайджан вярнуў пад свой кантроль горад Лачын на мяжы з Арменіяй.
- 27 жніўня: На фоне новага двоеўладдзя і барацьбы за пасаду прэм’ер-міністра ў Трыпалі (Лівія) адбыліся ўзброеныя сутыкненні.
Верасень
[правіць | правіць зыходнік]- 3 верасня: У Дзень беларускага пісьменства ў Добрушы адкрыты помнік І. Шамякіну.
- 4 верасня: разня ў Саскачэване.
- 5 верасня:
- Судом Мінскага раёна па справе аб змове з мэтай захопу ўлады Юрый Зянковіч, Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў прысуджаны да вялікіх тэрмінаў пазбаўлення волі.
- Смяротнік ІД здзейсніў тэрарыстычны акт ля расійскага пасольства ў Кабуле.
- 6 верасня:
- Ліз Трас Заступіла на пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.
- Пачалося контрнаступленне Узброеных сіл Украіны ў Харкаўскай вобласці.
- 11 верасня: Землетрасенне ў Папуа — Новай Гвінеі.
- 12 верасня: Іспанскі тэнісіст Карлас Алькарас стаў самым маладым лідарам сусветнага рэйтынга ў гісторыі.
- 13 верасня: На мяжы Арменіі і Азербайджана пачаліся ўзброеныя сутыкненні.
- 14 верасня: На мяжы Кыргызстана і Таджыкістана пачаліся ўзброеныя сутыкненні.
- 18 верасня: Пасля гібелі Махсы Аміні акцыі пратэсту ахапілі Іран.
- 25 верасня: Кенійскі лёгкаатлет Эліуд Кіпчогэ ўсталяваў рэкорд свету ў марафоне.
- 26 верасня:
- 25 верасня: Ураган Іэн абрынуўся на Фларыду.
- 30 верасня:
- Здзейснены ваенны пераварот у Буркіна-Фасо.
- У Маскве адбылася цырымонія падпісання дагавораў аб далучэнні да Расіі ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей.
Кастрычнік
[правіць | правіць зыходнік]- 7 кастрычніка: Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру сталі Алесь Бяляцкі (Беларусь), таварыства «Мемарыял» (Расія) і Цэнтр грамадзянскіх свабод (Украіна).
- 8 кастрычніка: Здарылася частковае абвальванне Крымскага моста.
- 17 кастрычніка:
- Французскі нападнік мадрыдскага «Рэала» Карым Бензема атрымаў «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст у Еўропе.
- У Гродзенскай турме абвешчаны прысуд фігурантам «справы Мікалая Аўтуховіча».
- Сі Цзіньпін пераабраны на пасаду Старшыні КНР.
- Катастрофа Су-34 у Ейску.
- 18 кастрычніка: Ульф Крыстэрсан заступіў на пасаду Прэм’ер-міністра Швецыі.
- 19 кастрычніка: Еўрапейскі парламент прысудзіў прэмію Сахарава ўкраінскаму народу і Уладзіміру Зяленскаму.
- 20 кастрычніка: Ліз Трас абвесціла аб адстаўцы з пасады Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.
- 22 кастрычніка: Джорджа Мелоні ўзначаліла ўрад Італіі, упершыню прэм’ер-міністрам краіны стала жанчына.
- 25 кастрычніка: Рышы Сунак заняў пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.
- 26 кастрычніка: Масавае забойства ў Шыразе (Іран).
- 29 кастрычніка:
- 30 кастрычніка:
- На прэзідэнцкіх выбарах у Бразіліі перамогу атрымаў Луіс Інасіу Лула да Сілва.
- Здзейснена атака з выкарыстаннем беспілотных апаратаў на караблі Чаарнаморскага флоту Расіі на рэйдах Севастопаля.
Лістапад
[правіць | правіць зыходнік]- 2 лістапада: Федэральны ўрад Эфіопіі і тыграйскія паўстанцы заключылі ў Прэторыі (ПАР) пагадненне аб завяршэнні Тыграйскага канфлікту.
- 5 лістапада: Пажар у кафэ «Палігон» у горадзе Кастрама.
- 6 лістапада: катастрофа ATR 42 на возеры Вікторыя ў Танзаніі.
- 11 лістапада: Украінскія войскі ўвайшлі ў Херсон.
- 12 лістапада:
- Завяршыўся чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе, залатыя ўзнагароды выйграў салігорскі «Шахцёр».
- Катастрофа на авіяшоу ў Даласе.
- 13 лістапада: Здзейснены тэракт у Стамбуле.
- 14 лістапада: Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН ES-11/5 прызнала, што Расійская Федэрацыя павінна быць прыцягнута да адказнасці за парушэнні міжнароднага права.
- 15 лістапада:
- Паводле дадзеных ААН колькасць насельніцтва Зямлі дасягнула васьмі мільярдаў чалавек.
- Ракетны ўдар па тэрыторыі Польшчы.
- 16 лістапада: Міжнародны паралімпійскі камітэт прыпыніў членства паралімпійскіх камітэтаў Расіі і Беларусі.
- 17 лістапада: Акруговы суд у Нідэрландах прызнаў расіяніна Ігара Гіркіна і яго дваіх падначаленых вінаватымі і датычнымі да знішчэння самалёта «Boeing» MH17 і забойства яго пасажыраў у небе над Данбасам у ліпені 2014 года.
- 18 лістапада: Пераможцам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца стала кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая».
- 20 лістапада: У Казахстане адбыліся датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, дзеючы кіраўнік дзяржавы Касым-Жамарт Такаеў атрымаў перамогу.
- 21 лістапада: Землетрасенне на захадзе вострава Ява прывяло да разбурэнняў і вялікай колькасці ахвяр.
- 27 лістапада: Пачалося вывяржэнне вулкана Мауна-Лоа на Гавайскіх астравах.
- 29 лістапада: Найлепшым футбалістам Беларусі па выніках сезона прызнаны Уладзімір Хвашчынскі.
- 30 лістапада:
- Вызвалілася большасць асуджаных па «справе студэнтаў» у Беларусі.
- Запушчаны чат-бот ChatGPT.
Снежань
[правіць | правіць зыходнік]- 2 снежня: Міністры фінансаў краін G7 дамовіліся абмежаваць цану на расійскую нафту.
- 3 снежня: Пачаліся масавыя пратэсты ў Манголіі.
- 4 снежня: Капсула кітайскага касмічнага карабля «Шэньчжоу-14» з трыма касманаўтамі на борце прызямлілася ва Унутранай Манголіі.
- 7 снежня:
- Часопіс «Time» назваў чалавекам года Уладзіміра Зяленскага і ўкраінскі дух.
- Пасля няўдалай спробы роспуску парламента адхілены ад улады і арыштаваны прэзідэнт Перу Педра Кастылья, яго месца заняла віцэ-прэзідэнт Дзіна Балуартэ.
- У ФРГ раскрыта змова з мэтай дзяржаўнага перавароту.
- У ЗША адбыўся найбуйнейшы з 2013 года разліў нафты.
- 8 снежня: зняволеную ў Расіі амерыканскую спартсменку Брытні Грайнер абмянялі на расійскага прадпрымальніка Віктара Бута , які знаходзіўся ў зняволенні ў ЗША.
- 9 снежня: У Стоўбцах у касцёле Святога Казіміра адбылася цырымонія перапахавання парэшткаў Фабіяна Малішоўскага.
- 10 снежня: Цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі адбылася ў Рэйк’явіку, найлепшым фільмам названа карціна «Трыкутнік смутку» рэжысёра Рубена Эстлунда.
- 12 снежня: Праліўныя дажджы выклікалі катастрафічную паводку ў Кіншасе, сталіцы ДР Конга.
- 18 снежня: Завяршыўся чэмпіянат свету па футболе ў Катары, у фінале зборная Аргенціны перайграла каманду Францыі.
- 21 снежня: На Паўночную Амерыку абрынуўся зімовы шторм.
- 23 снежня:
- Здзейснены напад на курдскі культурны цэнтр у 10-й акрузе Парыжа.
- Пажар у прыватным сацыяльным прытулку для састарэлых у горадзе Кемерава.
- 26 снежня: Стваральнікі аб’яднання «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці» Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін завочна прысуджаны ў Беларусі да зняволення.
- 30 снежня: Косаўскія сербы разабралі барыкады, збудаваныя імі ў перыяд абвастрэння сербска-косаўскага крызісу.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 3 студзеня: Адам Мальдзіс, беларускі літаратуразнавец, пісьменнік і публіцыст, доктар філалагічных навук.
- 8 лютага: Люк Мантанье, французскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі.
- 16 лютага: Крысціна Кальдэрон, апошні прадстаўнік індзейскага народа яганаў.
- 23 сакавіка: Мадлен Олбрайт, першая жанчына на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША.
- 21 красавіка: Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст, дзяржаўны дзеяч.
- 3 мая: Станіслаў Шушкевіч, беларускі фізік, дзяржаўны дзеяч, першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь.
- 10 мая: Леанід Краўчук, украінскі дзяржаўны дзеяч, першы Прэзідэнт Украіны.
- 27 мая: Міхаэль Села, ізраільскі вучоны ў галіне хімічнай імуналогіі
- 8 ліпеня: Сіндза Абэ, японскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Японіі.
- 31 ліпеня: Біл Расел, амерыканскі баскетбаліст.
- 30 жніўня: Міхаіл Гарбачоў, першы і адзіны ў гісторыі Прэзідэнт СССР.
- 8 верасня: Лізавета II, каралева Вялікабрытаніі.
- 13 верасня: Жан-Люк Гадар, франка-швейцарскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст.
- 15 кастрычніка: Алесь Жук, беларускі пісьменнік, публіцыст, перакладчык.
- 26 кастрычніка: П’ер Сулаж, французскі мастак.
- 14 лістапада: Ян Чыквін, беларускі паэт, перакладчык, гісторык рускай і беларускай літаратур.
- 20 лістапада: Хібі дэ Банафіні, аргенцінская актывістка, адна з заснавальніц Асацыяцыі маці Пласа-дэ-Мая.
- 26 лістапада: Уладзімір Макей, беларускі дзяржаўны дзеяч, ваенны, дыпламат.
- 30 лістапада: Цзян Цзэмінь, дзяржаўны і палітычны дзеяч Кітая.
- 3 снежня: Вітаўт Кіпель, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.
- 11 снежня: Анджэла Бадаламенці, амерыканскі кінакампазітар.
- 16 снежня: Алег Гулак, беларускі праваабаронца.
- 19 снежня: Алесь Родзін, беларускі мастак.
- 25 снежня: Віталь Еўмянькоў, беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік, журналіст.
- 29 снежня: Пеле, бразільскі футбаліст, спартыўны функцыянер.
- 31 снежня: Бенедыкт XVI, 265-ы Папа Рымскі.
Зноскі
- ↑ Международные годы (руск.). www.un.org (6 студзеня 2015). Праверана 13 студзеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]2022 на Вікісховішчы |